• Амерыканскі пастыр публічна спаліў копіі Карану

    Амерыканскі пастыр публічна спаліў копіі Карану

    Амерыканскі пастыр са штата Фларыда Тэрры Джонс чарговы раз публічна спаліў копіі Карану. Акцыя прайшла каля царквы пастыра ў горадзе Гэйнсвілл і сабрала каля 20 прыхільнікаў. Мэтай акцыі на гэты раз стала прыцягненне ўвагі грамадства да прысуду святару Юссэфу Надархані (Youcef Nadarkhani) , які зараз знаходзіцца пад вартай у Іране і прыгавораны да смяротнага пакарання.

    Улада не змагла пакінуць гэты інцыдэнт без увагі. Царкву аштрафавалі на 271 даляр. Глава пажарнага Дэпартамента  Гэйнсвілл Джым Прынс пракаментаваў штраф, спаслаўшыся на парушэнне правіл пажарнай бяспецы, бо ў царквы не было дазволу спальваць кнігі. Далей

  • 110 дэпутатаў адкажуць пра сьмяротнае пакараньне

    110 дэпутатаў адкажуць пра сьмяротнае пакараньне

    Малады Фронт зьвярнуўся да кожнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў з патрабаваньнем асабіста  ініцыяваць галасаваньне па пытаньню ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне. Сябры арганізацыі хочуць пачуць пэрсальныя адказы ад “народных абраньнікаў” і абяцаюць ня толькі іх апублікаваць, але і данесьці інфармацыю да выбаршчыкаў.

    «Беларусь-апошняя краіна кантыненту, дзе дагэтуль існуе практыка выкананьня сьмяротных прысудаў. Далей

  • Беларускія вернікі супраць смерці Канавалава і Кавалёва

    Беларускія вернікі супраць смерці Канавалава і Кавалёва

    Каля двух дзясяткаў вернікаў, якія праводзяць штодзённыя малітвы ля Чырвонага касьцёла, звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з нагоды вынясення смяротнага пакарання Канавалаву і Кавалёву і галадоўкі Святланы Чорнай. Прыводзім поўны тэкст адкрытага ліста: 

    “Мы вернікі розных канфесій, удзельнікі штодзеннай малітвы за палітзняволеных (Ініцыятыва “Нельга забыць”) далучаемся да Зварота Святланы Чорнай, якая з 30 лістапада 2011 трымае галадоўку ў знак пратэсту супраць смяротнага пакарання  Канавалава і Кавалева, выказваем  ей сваю падтрымку.

    Мы звяртаемся да ўсіх партый, арганізацый, рухаў, да ўсіх неабыякавых людзей нашай краіны з прапановай падтрымаць гэты пачын мужнай, самаахвярнай жанчыны – далучыцца да яе Зварота , быць салідарнымі і разам прадухіліць  акт расправы над Кавалевым і Канавалавым, зрабіць усе магчымае дзеля адмены смяротнага пакарання ў Беларусі!

    Далей