• Крэмянецкаму прысудзілі новыя 10 сутак

    Крэмянецкаму прысудзілі новыя 10 сутак

    У судзе Маскоўскага раёна Менска ў 14-30 адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Зміцера Крэмянецкага, якога абвінавацілі ў брыдкаслоўі (арт. 17.1 КаАП РБ). Суддзя Тацяна Мотыль прысудзіла актывісту “Маладога фронту” 10 сутак арышту.

    Сведкамі выступалі Давыдзюк і Ганчароў.

    Далей

  • Чарговыя 5 сутак для Паўла Сяргея

    Чарговыя 5 сутак для Паўла Сяргея

    У судзе Фрунзенскага раёну Менску 17 траўня разглядзелася адміністрацыйная справа яшчэ аднаго маладафронтаўца Паўла Сяргея. Яго абвінавачваюць паводле артыкула 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”).

    Справу Паўла разглядала суддзя Наталля Каробіна і прызначыла яму 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадваем, што хлопец быў выцягнуты з уласнай кватэры ночу 16 траўня. Далей

  • Трое сутак на волі — і зноў пад арышт

    Трое сутак на волі — і зноў пад арышт

    15 траўня ў Цэнтральным судзе Менску адбыліся працэсы супраць маладафронтаўцаў. Іх абвінавацілі паводле артыкула 17.1 у дробным хуліганстве і арыштавалі: Рамана Васільева — на 12 сутак, а Мікалая Дземідзенку і Зьмітра Крамянецкага — на 10. На суды не пусьцілі ні сваякоў, ні паплечнікаў, ні журналістаў.

    Да сёньняшняга дня ні праваабаронцы, ні сваякі ня ведалі, дзе знаходзяцца затрыманыя 14 траўня маладафронтаўцы. Далей

  • Жукаўца будзе абараняць вядомы польскі юрыст

    Жукаўца будзе абараняць вядомы польскі юрыст

    11 траўня ў Беластоку пройдзе чарговае судовае паседжанне па справе беларускага палітычнага ўцекача Андрэя Жукаўца. У гэты раз абараняць беларуса будзе прафесар, прарэктар факультэта права і адміністрацыі універсітэта Стэфана Вышынскага ў Варшаве Яраслаў Маеўскі. Вядомы юрыст быў абураны, тым як ідзе разгляд справы Жукаўца, і згадзіўся бясплатна абараняць беларуса.

    Нагадаем, што прадпрымальнік і былы маладафронтавец Андрэй Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў “Малады фронт” і праваабаронцаў. Далей

  • Другое паседжанне суда між актывістамі Маладога Фронту і камуністамі

    Другое паседжанне суда між актывістамі Маладога Фронту і камуністамі

    Нагадваем, што 3 траўня ў Маскоўскім судзе а 9ай гадзіне, адбудзецца суд над актывістамі “Маладога Фронту”. Падставай стала скарга камуністаў. Па іх словах, хлапцы наняслі матэрыяльную і маральную шкоду.

    Паводле камуністаў, закідванне помніка Леніну яйкамі стала прыніжэннем іх гонару і годнасці, як людзей, якія выхоўваліся “у духу калектывізма, інтэрнацыяналізма, сацыялістычных і камуністычных каштоўнасцяў, якія і дагэтуль жывуць у нашых сэрцах” (цытата са скаргі). Заяўнікі пішуць, што яйкі быццам бы запэцкалі ім паліто, што нанесла матэрыяльную шкоду. Далей

  • Cуд над Паўлам Сяргеем перанеслі на 10 траўня! Юнак на волі.

    Cуд над Паўлам Сяргеем перанеслі на 10 траўня! Юнак на волі.

    25.04.2012
    0
    1 290
    ,

    Павел Сяргей быў затрыманы ў Мінску 22 красавіка каля 21 гадзіны. Яго змясцілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Далей

  • Камуністы падалі ў суд на “Малады Фронт” (фота)

    Камуністы падалі ў суд на “Малады Фронт” (фота)

    Першае паседжанне па кляўзе прыхільнікаў “чырвонага тэрору”  ды багахульнікаў прайшло ў Святыя дні Вялікадня.

    Нечаканы абарот атрымала падзея, якая адбылася ў Вялікую Пятніцу напярэдадні Свята праваслаўнага Вялікадня. Нагадаем, тады сябра “Маладога Фронту” Раман Васільеў прыйшоў у кватэру, якую супольна здымаюць некалькі маладафронтаўцаў, і пабачыў у кватэры беспарадак – дзверы адчыненыя, усё перавернута ўверх дном, зніклі арганізацыйныя банэры ды бел-чырвона-белыя сцягі, а самае галоўнае…знік маладафронтавец Павал Далей

  • Барановичи: штрафы перед «Чарнобыльскім Шляхом»

    Барановичи: штрафы перед «Чарнобыльскім Шляхом»

    Сегодня утром Ярослав Грищеня и Дмитрий Шаровский были приговорены к выплате штрафов в размере 20 и 15 величин соответственно.

    Ярослав Грищеня и Дмитрий Шаровский были задержаны в ночь с 16 на 17 апреля, во время распространения информации, о шествии «Чернобыльски Шлях» в городе Барановичи. Далей

  • Шулейко Наста атрымала штраф 20 б.в.

    Шулейко Наста атрымала штраф 20 б.в.

    12.04.2012
    0
    1 324
    ,

    Сёння, 12 красавіка, у судзе Ленінскага раёну актывістку Маладога Фронту Шулейко Насту, разам з моладзевым актывістам Юрасём Ходасом прызналі вінаватымі ў лаянцы матам у грамадскім месцы, прызначылі пакаранне ў выглядзе адміністрацыйных штрафаў памерам 20 і 15 базавых велячынь, адпаведна.

    Працэс прайшоў у абедзеным перарынку, прэдварыцельна з будынку вывелі ўсіх хто прыйшоў падтрымаць актывістаў, па сутнасці працэс прайшоў у закрытым рэжыме. Далей

  • Распачаўся суд над Аляксандрам Малчанавым

    Распачаўся суд над Аляксандрам Малчанавым

    03.04.2012
    0
    1 485
    , ,

    Былога палітвязня Аляксандра Малчанава вінавацяць у крадзяжы. Пра першы дзень суду, які праходзіць у Барысаве, у падрабязнасцях распавядаюць назіральнікі з кардынацыйнай групы “За Волю”:

    Суддзя:  Грынкевіч І.А.

    Абвінавачванне: Малчанава Аляксандра і яго сябра Ігнаціка Арцема вінавацяць па ч.2  арт. 205 КК – крадзеж, здзейснены групай асобаў.

    Сутнасць справы: 13 студзеня  2012 г, якраз на Стары Новы год, хлопцы зранку дамовіліся паехаць паглядзець стары закінуты, занядбаны цэх буйнога ліцця кузнечнага завода цяжкіх штампаў. Каб назбіраць чорнага металалому, здаць і атрымаць грошы для пражывання, бо бацькі Малчанава вельмі хворыя, жыць няма на што. Усе збіраюць па ўсей Беларусі металалом і здаюць, таму і яны вырашылі пашукаць. Аляксандр папярэдне залез у інтэрнэт, есць там нейкі сайт, на якім можна даведацца пра закінутыя заводы, будоўлі, будынкі. Ен удакладніў на гэтым сайце, што гэты будынак сапраўды даўно занядбаны, гаспадара няма.

    Далей

Старонка 4 з 512345