• Распачаўся суд над Аляксандрам Малчанавым

    Распачаўся суд над Аляксандрам Малчанавым

    03.04.2012
    0
    1 691
    , ,

    Былога палітвязня Аляксандра Малчанава вінавацяць у крадзяжы. Пра першы дзень суду, які праходзіць у Барысаве, у падрабязнасцях распавядаюць назіральнікі з кардынацыйнай групы “За Волю”:

    Суддзя:  Грынкевіч І.А.

    Абвінавачванне: Малчанава Аляксандра і яго сябра Ігнаціка Арцема вінавацяць па ч.2  арт. 205 КК – крадзеж, здзейснены групай асобаў.

    Сутнасць справы: 13 студзеня  2012 г, якраз на Стары Новы год, хлопцы зранку дамовіліся паехаць паглядзець стары закінуты, занядбаны цэх буйнога ліцця кузнечнага завода цяжкіх штампаў. Каб назбіраць чорнага металалому, здаць і атрымаць грошы для пражывання, бо бацькі Малчанава вельмі хворыя, жыць няма на што. Усе збіраюць па ўсей Беларусі металалом і здаюць, таму і яны вырашылі пашукаць. Аляксандр папярэдне залез у інтэрнэт, есць там нейкі сайт, на якім можна даведацца пра закінутыя заводы, будоўлі, будынкі. Ен удакладніў на гэтым сайце, што гэты будынак сапраўды даўно занядбаны, гаспадара няма.

    Далей

  • Яроменку — год прафіляктычнага нагляду

    Яроменку — год прафіляктычнага нагляду

    15 сакавіка суддзя Сяргей Бандарэнка прыняў адпаведнае рашэнне. На пасяджэнне маладога чалавека прывезлі ў кайданках з ізалятара, дзе ён адбывае адміністрацыйны арышт. 11 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў Яроменку вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве — у акцыі «Падцярыеся!». Далей

  • Будзь салідарны: Сёньння адбудзецца новы суд над палітвязьнем Уладзем Яроменкам!

    Будзь салідарны: Сёньння адбудзецца новы суд над палітвязьнем Уладзем Яроменкам!

    Сёння 15 сакавіка ў судзе Перашамайскага раёну Менска адбудзецца судовае паседжаньне, на якім будзе вырашацца пытаньне аб усталяваньні прэвентыўнага нагляду за былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам. Судовае паседжаньне пачнецца а 14-й гадзіне.

    Нагадаем, за ўдзел у акцыі салідарнасьці ў гадавіну выбараў, якая прайшла 19 сьнежня 2011 году, Уладзімер Яроменак быў пакараны арыштам на 15 сутак. За спробу вывесіць нацыянальныя сьцягі ў Менску 19 верасьня 2011 году актывіст адседзеў 12 сутак. Далей

  • За Уладзімерам Яроменкам могуць усталяваць прэвентыўны нагляд

    За Уладзімерам Яроменкам могуць усталяваць прэвентыўны нагляд

    12.03.2012
    0
    1 406

    15 сакавіка ў судзе Перашамайскага раёну Менска адбудзецца судовае паседжаньне, на якім будзе вырашацца пытаньне аб усталяваньні прэвентыўнага нагляду за былым палітвязьнем Уладзімерам Яроменкам. Судовае паседжаньне пачнецца а 14-й гадзіне. Далей

  • МФ-аўцу з Гомеля – самы вялікі штраф (70 базавых!!!)

    МФ-аўцу з Гомеля – самы вялікі штраф (70 базавых!!!)

    30.11.2011
    0
    1 730
    ,

    Маладафронтавец з Гомеля Зьміцер Карашкоў 28 лістапада быў аштрафаваны на бадай што рэкордную для ўдзельнікаў “Народных сходаў” суму – 1 750 000 руб. (70 базавых велічыняў).

    Агулам з гамельчукоў гэтым разам акупацыйная адміністрацыя паспрабавала “садраць” 4 500 000 руб. Што ж, няблага ва ўмовах крызісу! Далей

  • МФ-Горадня: штраф 70 (!) базавых велічыняў на дваіх

    МФ-Горадня: штраф 70 (!) базавых велічыняў на дваіх

    Горадзенскіх маладафронтаўцаў Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор аштрафавалі на 1 575 000 руб. і 875 000 руб. адпаведна паводле артыкулу 23.34 КоАП РБ – “арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства”. Судовая бюракратыя пры гэтым зблытала ўсё, што толькі мажліва… Далей

  • Мінгарсуд не прызнаў арышт Насты Палажанкі незаконным

    Мінгарсуд не прызнаў арышт Насты Палажанкі незаконным

    Таксама суд не пабачыў парушэнняў у тым, што міліцыянты карысталіся мабільнікам арыштаванай маладафронтаўкі.

    Палажанка: “Сёння суддзя абсалютна абыякава ўспрыняў усе нашыя доказы, якія былі раздрукоўкай маіх тэлефонных размоў, тэлефонных паведамленняў і інтэрнэт-трафіку ў час затрымання. Яны сведчаць пра тое, што я сядзела ўжо ў турме, калі з майго мабільнага тэлефона праходзілі паведамленні, тры дні карысталіся маім тэлефонам, заходзячы ў інтэрнэт”. Далей

  • “Дзень гневу” збірае ўраджай…

    “Дзень гневу” збірае ўраджай…

    Учора нібыта меўся адбыцца суд над актывістамі Горадзенскага МФ Веранікай Велігор і Алесем Кіркевічам. Пра гэта першай даведалася маці Кіркевіча …за 5 хвілін да пачатку паседжання.

    Прыкладна ў 15.55 у дамафон кватэры Кіркевіча пазваніа асоба, якая назвала сябе ўчастковым. Слухаўку падняла маці актывіста. Асоба паведаміла, што ўжо Далей

  • Дашкевіч падкінуў працы Канстытуцыйнаму суду

    Дашкевіч падкінуў працы Канстытуцыйнаму суду

    Інфармацыйна-асьветніцкая ўстанова “Платформа” просіць Канстытуцыйны суд РБ праверыць на канстытуцыйнасьць шэраг нарматыўна прававых актаў.

    Аснову зварота ў канстытуцыйны суд склала сытуацыя вакол старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча падчас адбыцьця пакараньня ў ПК-9 г. Горкі з 24 чэрвеня па 19 жніўня 2011 г. Нагадаем, у гэты прамежак часу Зьмітру Дашкевічу адмаўлялі ў спатканьнях не дазвалялі нават сустрэчы з адвакатам, што выклікала розгалас у грамадзтве, пасьля чаго Дашкевіча перавялі ў іншую калёнію — ПК-13 у Глыбокім. Далей

Старонка 5 з 512345