• Маладафронтаўцы распавядуць аб допытах 9 студзеня

    Маладафронтаўцы распавядуць аб допытах 9 студзеня

    08.01.2012
    Comments Off on Маладафронтаўцы распавядуць аб допытах 9 студзеня
    1 262

    У панядзелак, 9 студзеня, у Менску адбудзецца прэс-канферэнцыя на тэму апошніх допытаў сябраў Маладога Фронту.

    Малады Фронт заклапочаны фактам узмацненьня ціску на сябраў арганізацыі — допыты й гутаркі з супрацоўнікамі КДБ адбываліся падчас суткавых арыштаў і ня толькі. Да кожнага “сутачніка” прыходзілі супрацоўнікі пэўных “ворганаў” і дапытвалі пра дзейнасьць МФ, спрабавалі ціснуць, пагражаць.

    Заўтра маладафронтаўцы раскажуць падрабязьней, што ад іх хацелі, Далей

  • Вызвалены Міхась Мускі й Алесь Макаеў (дадалося фота)

    Вызвалены Міхась Мускі й Алесь Макаеў (дадалося фота)

    Cёньня ўвечары адбылася сустрэча грамадскіх актывістаў, у тым ліку маладафронтаўцаў, што былі асуджаныя за малітву й зьнічкі ў гадавіну апошніх прэзідэнцкіх “выбараў”, якія, як вядома, скончыліся брутальным разгонам дэманстрацыі шматтысячнага натоўпу неабыякавых грамадзянаў нашай краіны.

    На волю сёньня выйшлі: лідэр прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, маладафронтавец Міхась Мускі й яшчэ трое пакараных адміністратыўнымі арыштамі ў 10 сутак пасьля падзей 19 сьнежня ля Чырвонага Касьцёлу. Вызваленых сустракалі воклічамі “Жыве Беларусь!” і “Слава героям!”, а таксама навагоднімі падарункамі й прысмакамі каля 15 чалавек, сярод якіх былі й тыя, што атрымалі меншыя адміністратыўныя арышты за 19 чысло ці штрафы. Далей

  • Яроменак і Парфянкоў галадаюць на “сутках”

    Яроменак і Парфянкоў галадаюць на “сутках”

    Сёньня падчас сустрэчы пасьля арышту першых арыштаваных за акцыю 19 сьнежня, маладафронтаўцы даведаліся, што Уладзімер Яроменак трымае галадоўку.

    Аб гэтым юнак сам выкрыкнуў паплечнікам з вакна ізалятара па завулку Акрэсьціна ў Менску. Далей

  • Запрашаем у Курапаты! Сустракаем “сутачнікаў”!

    Запрашаем у Курапаты! Сустракаем “сутачнікаў”!

    Паважаныя сябры! Запрашаем сёньня а 17:00 на традыцыйную акцыю ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

    А 19.00 —  пасля 10 сутак арышту з СІЗА на Акрэсціна выходзіць на волю маладафронтавец Міхась Мускі й намеснік старшыні Руха Салідарнасці “Разам” і прадпрымальніцкі лідэр Аляксандр Макаеў. Таксама выпускаюць яшчэ некалькі чалавек, якія былі арыштаваныя падчас мірнай акцыі 19 снежня 2011 года!
    Сустракаем нашых паплечнікаў!!! Далей
  • Імёны затрыманых маладафронтаўцаў

    Імёны затрыманых маладафронтаўцаў

    Актывісты атрымалі суткавыя арышты за малітву.

    У гадавіну Плошчы 19 сьнежня падчас разгону малітвы каля Чырвонага касьцелу былі затрыманыя маладафронтаўцы: Далей

  • Вызваленыя антыкамуністы будуць пісаць скаргі

    Вызваленыя антыкамуністы будуць пісаць скаргі

    На гэтым тыдні зь ізалятару на Акрэсьціна вызваліліся ўсе ўздельнікі антыкамуністычнай акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску 7 лістапада.

    Як апавядаюць вызваленыя, адчувалася падтрымка ў судзе, было шмат перадач, за што яны вельмі ўдзячны паплечнікам. Маладафронтаўцаў на Акрэсціна наведваў намесьнік старшыні ГУУС Мінгарвыканкаму Ігар Яўсееў. Палкоўнік перадачак не прынес, але “сказаў: а-ай-яй, які кепскі хлопец і прыгразіў што мы з ім яшчэ пабачымся на плошчы,” — узгадвае Раман Васільеў. Далей

  • За “яйкі ў Леніна” прысуджаюць суткі

    За “яйкі ў Леніна” прысуджаюць суткі

    За акцыю 7 лістапада маладафронтаўцам прысуджаюць адміністрацыйныя арышты. Актывістаў прызналі вінаватымі ў “хуліганстве” — артыкул 17.1 КоАП.

    Раман Васільеў атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Павалу Сяргею і Міхаілу Мускаму прысудзілі па 7 сутак арышту. Далей

  • Хлопцаў судзяць 8 лістапада

    Хлопцаў судзяць 8 лістапада

    Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру “Вясна”, затрыманыя 7 лістапада трое маладафронтаўцаў — Міхаіл Мускі, Сяргей Павал і Раман Васільеў, якія паспрабавалі закідаць помнік Леніну на сталічнай плошчы Незалежнасьці яйкамі — паўстануць перад судом 8 лістапада.

    У панядзелак, 7 лістапада, аб 11-й раніцы іх даставілі ў Маскоўскі РУУС, склалі пратаколы  аб дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ), а потым адвезьлі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Далей

  • Мінгарсуд не прызнаў арышт Насты Палажанкі незаконным

    Мінгарсуд не прызнаў арышт Насты Палажанкі незаконным

    Таксама суд не пабачыў парушэнняў у тым, што міліцыянты карысталіся мабільнікам арыштаванай маладафронтаўкі.

    Палажанка: “Сёння суддзя абсалютна абыякава ўспрыняў усе нашыя доказы, якія былі раздрукоўкай маіх тэлефонных размоў, тэлефонных паведамленняў і інтэрнэт-трафіку ў час затрымання. Яны сведчаць пра тое, што я сядзела ўжо ў турме, калі з майго мабільнага тэлефона праходзілі паведамленні, тры дні карысталіся маім тэлефонам, заходзячы ў інтэрнэт”. Далей

  • “Як я паехаў у Дзісну і прыехаў у мёрскую турму…”

    “Як я паехаў у Дзісну і прыехаў у мёрскую турму…”

    Пасля свайго вызвалення з турмы пры Мёрскім РАУС мяне накрыла хваля пытанняў ад сяброў і чытачоў: што? як? чаму? Таму зараз пастараюся апісаць усе “прыгоды”, якія адбываліся са мной 7-10 кастрычніка.

    Некалькі тыдняў таму я даведаўся з публікацыі на сайце Радыё Свабода, што жыхары Дзісны збіраюцца праводзіць 8 кастрычніка Народны сход. Я вырашыў паехаць, хоць ведаў, што дарога зойме пяць гадзінаў у адзін бок, ганарару не хопіць на аплату аўтобусных квіткоў, а верагоднасць затрымання – ведаючы характар мёрскай “вертыкалі” – вельмі вялікая. Дабірацца планаваў з начлегам у Мёрах, бо з Глыбокага да Дзісны няма ні прамой дарогі, ні аўтобуснага маршрута. Далей

Старонка 10 з 13« Першая...89101112...Апошняя »