• Чаму нас палохаюць нацыяналізмам?

    Чаму нас палохаюць нацыяналізмам?

    Пастсавецкая Беларусь баіцца любой праявы нацыяналізму, як чорт ладану. Любы ўздым нацыянальнай свядомасці, зварот да беларускай гісторыі, згадка нацыянальных герояў расцэньваецца ледзь не экстрэмізмам. Гэта прывяло да заняпаду культуры, мовы і самасвядомасці народа. Назваць гэты працэс, інакш як культурным генацыдам я не магу. Каму і чаму выгадна падмяняць гісторыю, чаму нас прымушаюць забыцца герояў нацыі і нарэшце, чаму нацыяналізм прыроўнены да экстрэмізму – на гэтыя пытаннi я вам паспрабую адкаказаць сёння. Далей

  • Малады Фронт зноў Укантакце

    Малады Фронт зноў Укантакце

    31.12.2013
    0
    1 596

    Сёння ў нас зноў з”явiлася афiцыйная суполка ў сацыяльнай сетцы Укантакце.

    Далучайцеся сябры: http://vk.com/maladyfront

  • Манiфэст маладафронтаўца

    Манiфэст маладафронтаўца

    Нас даймаюць пытаньнямі, што мы будзем рабіць 19 сьнежня? Пастараюся адказаць на гэтыя пытаннi.

    Молады Фронт ўсю сваю гiсторыю нясе страты: актывiстаў саджаюць на суткi, прымусова напраўляюць ў войска. Многiя сябры арганiзацыi былi асуджаны па сфабрыкаваных крымiнальных справах. Зараз за кратамi знаходзiцца Эдуард Лобаў, нядаўна быў асуджаны Уладзiмiр Яроменка. Толькi выйшаў з турмы лiдар арганiзацыi – Зьмiцер Дашкевiч, прыйшоў з войска Мiхась Мускi. Далей

  • За незалежнасць аб’едкі з панскага стала

    За незалежнасць аб’едкі з панскага стала

    За кошт адмены пошліны, канчатковы кошт газу для Арменіі знізіцца з цяперашніх 270 да 189 даляраў за тысячу кубаметраў. Уладзімір Пуцін у Ерэване адзначыў, што расейскі бюджэт у выніку недаатрымае істотныя сумы, але для эканомікі Арменіі такое рашэнне будзе спрыяльным. Далей

  • Зміцер Дашкевіч расказаў падрабязнасці пра гады турмы

    Зміцер Дашкевіч расказаў падрабязнасці пра гады турмы

    Лідар “Маладога фронту” даў першую прэс-канферэнцыю пасля вызвалення з гродзенскай турмы.

    Дашкевіч ладзіць прэс-канферэнцыю. На ёй расказвае пра гады, праведзеныя ў турме, сустрэчы з іншымі палітвязнямі (хоць пра гэта вельмі няшмат), першы дзень на свабодзе і планы на будучыню. Пачынае з апісання камеры гродзенскай турмы, дзе завяршаўся яго тэрмін. Далей

  • Вызваленьня Зьмітра Дашкевіча чакалі ўсю ноч

    Вызваленьня Зьмітра Дашкевіча чакалі ўсю ноч

    Лідэр «Маладога фронту» быў вызвалены з гарадзенскай турмы 28 жніўня ў 6.20 раніцы. Каля варотаў турмы Зьміцера Дашкевіча сустракала ягоная жонка — Наста, журналісты і сябры, якія чакалі яго ўсю ноч. 

    У зняволенні Дашкевіч знаходзіўся ад 18 снежня 2010 года. Каля гродзенскай турмы Змітра сустракалі жонка і дзясяткі сяброў. Падчас імправізаванай прэс-канфэрэнцыі, якая адбылася на рагу вуліц Гараднічанскай і Кірава Дашкевіч заявіў, што адчувае сябе здаровым, ён падзякаваў усім за падтрымку Далей

  • Сустракаем Рамана Васільева!

    Сустракаем Рамана Васільева!

    Раман Васільеў нарэшце вызваляецца пасьля пятнаццацісуткавага адміністратыўнага арышту заўтра, 23 лістапада, роўна а 15 гадзіне. Малады Фронт сустракае свайго брата каля ІЧУ на завулку Акрэсьціна.

    Далей

  • Сустракаем Касю Галіцкую!

    Сустракаем Касю Галіцкую!

    27 ліпеня а 11 раніцы Кася Галіцкая вызваляецца зь ізалятару па зав. Акрэсціна! Дзяўчына выходзіць пасля 10-суткавага арышту! Сустракаем! Далей

  • Іван Амельчанка на свабодзе і ўжо мае новыя ідэі (відэа)

    Іван Амельчанка на свабодзе і ўжо мае новыя ідэі (відэа)

    Аўтар плакату «мусорок» выйшаў на свабоду пасля двайной адсідкі. Пасля прысуду з ім сустракаўся намеснік старшыні ГУУС Менгарвыканкаму Ігар Яўсееў. Размова доўжылася некалькі хвілінаў, ён пытаўся, ці прызнаў Амельчанка сваю віну, аднак пачуў адмоўны адказ.

    На сёлетнім “Чарнобыльскім шляху” 25-гадовы Іван Амельчанка з самаробным плакатам „Мусорок“ стаў каля службоўца ў цывільным, які здымаў акцыю на відэа. Жарт маладога чалавека хутка стаўся хітом інтэрнэту, аднак калегі “мусорка” гумару не ацанілі. Далей

  • Раман Васільеў выйшаў на волю ў Дзень народзінаў

    Раман Васільеў выйшаў на волю ў Дзень народзінаў

    7 чэрвеня, у свой дзень народзінаў, актывіст «Маладога Фронту» Раман Васільеў нарэшце выйшаў на волю. За апошні год Раман Васільеў правёў на Акрэсціна 95 сутак.

    Верагодна, што Рамана ды іншых актывістаў не выпускалі з турмы, каб не дапусціць іх магчымай актыўнасці ў час прыезду Пуціна ў Беларусь. Разам з Васільевым на Акрэсціна адбывалі пакаранне некалькі нацболаў, а таксама вядомы па плакаце «Мусарок» Іван Амельчанка, якога таксама ў свой час не выпусцілі з сутак.  Далей

Старонка 2 з 512345