• Раман Васільеў выйшаў на волю ў Дзень народзінаў

    Раман Васільеў выйшаў на волю ў Дзень народзінаў

    7 чэрвеня, у свой дзень народзінаў, актывіст «Маладога Фронту» Раман Васільеў нарэшце выйшаў на волю. За апошні год Раман Васільеў правёў на Акрэсціна 95 сутак.

    Верагодна, што Рамана ды іншых актывістаў не выпускалі з турмы, каб не дапусціць іх магчымай актыўнасці ў час прыезду Пуціна ў Беларусь. Разам з Васільевым на Акрэсціна адбывалі пакаранне некалькі нацболаў, а таксама вядомы па плакаце «Мусарок» Іван Амельчанка, якога таксама ў свой час не выпусцілі з сутак.  Далей

  • На волі чарговы закладнік рэжыму!

    На волі чарговы закладнік рэжыму!

    Увечары 3 чэрвеня на волю выйшаў маладафронтавец Зьміцер Крэмянецкі.

    Актывіст мусіў выйсьці 24 траўня з цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна пасьля 10 сутак арышту. Але замест вызваленьня ў той дзень яго завезьлі ў РАУС і склалі новы пратакол па новым хлусьлівым абвінавачваньні, пакінуўшы, такім чынам, яшчэ на 10 сутак у турме. Далей

  • Уладзімер Яроменак на волі!

    Уладзімер Яроменак на волі!

    На волю сёння, 2 чэрвеня, выйшаў маладафронтавец Уладзімір Яроменак, які адбыў агулам запар 17 сутак адміністрацыйнага арышту.

    Не гледзячы на непагадзь і моцны вецер, ля муроў ЦІП на Акрэсціна сабралося каля дзясятку сяброў і паплечнікаў Уладзіміра, каб сустрэць яго. Далей

  • «Адзін нелегітымны прэзыдэнт ехаў да другога нелегітымнага. Гэта выклікала паніку»

    «Адзін нелегітымны прэзыдэнт ехаў да другога нелегітымнага. Гэта выклікала паніку»

    Пасьля ад’езду Пуціна з турмы пачалі адпускаць маладафронтаўцаў.

    Першым з турмы на Акрэсьціна выйшаў Мікола Дземідзенка, якога выпусьцілі аб 11.15 (хоць паплечнікі чалакі на вызваленьне Міколы толькі ўвечары). Якраз у гэты час картэж Пуціна выяжджаў зь Менску.

    «У іх была мэта інтэрнаваць нас на час прыезду Пуціна. Нашыя арышты былі зьвязаныя з тым, што адзін нелегітымны прэзыдэнт ехаў да другога нелегітымнага прэзыдэнта. І гэта выклікала паніку ў абодвух»,  Далей

  • Вызвалены Мікола Дземідзенка!

    Вызвалены Мікола Дземідзенка!

    1 чэрвеня пасьля адміністрацыйнага арышту вызваліўся намесьнік старшыні МФ Мікалай Дземідзенка.

    Мікола адседзеў 3 сутак, якія засталіся яму ад апошняга адбыцьця пакараньня, падчас якога юнака завезьлі ў шпіталь з-за стану здароўя. Далей

  • Сустракаем закладнікаў рэжыму!

    Сустракаем закладнікаў рэжыму!

    01.06.2012
    0
    1 976
    , ,

    Сустрэньма грамадзкіх актывістаў пасьля адміністратыўных арыштаў! Будзьма салідарнымі! 

    У чацьвер, 7 чэрвеня а 19:00  — у свой дзень народзінаў, пасьля 24 сутак арышту вызваліцца Раман Васільеў. Сустракаем яго ля сьценаў ізалятару па Акрэсьціна, 36 у Менску!

    Далей

  • Вызвалены Павал Сяргей распавёў падрабязнасьці арышту

    Вызвалены Павал Сяргей распавёў падрабязнасьці арышту

    Позна ўвечары 21 траўня пасьля 5-суткавага арышту вызваліўся зь ізалятару маладафронтавец Павал Сяргей.

    Нягледзячы на позьні час, сустракаць юнака да сьценаў ізалятара па завулку Акрэсьціна падыйшлі сябры з Маладога Фронту і царквы. Далей

  • За свабоду грамадскіх аб’яднанняў! За свабоду веравызнання!

    За свабоду грамадскіх аб’яднанняў! За свабоду веравызнання!

    11.05.2012
    0
    1 871
    ,

    Мы, грамадзяне Беларусі, усе тыя, хто неабыякавы да пытанняў свабоды грамадскіх аб’яднанняў і свабоды веравызнання, выступаем за адмену артыкула 193.1 Крымінальнага кодэкса РБ, які прадугледжвае адказнасць за дзейнасць рэлігійнай арганізацыі, грамадскага аб’яднання альбо фонду, якія не маюць рэгістрацыі – да 2-х гадоў турмы.

    З 2006 г. за дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі да крымінальнай адказнасці па арт. 193.1 КК РБ было прыцягнута не менш за 18 чалавек. Тэндэнцыяй апошняга часу з’яўляецца тое, што папярэджанні аб недапушчальнасці дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі выносяцца прадстаўнікам рэлігійных супольнасцяў. Далей

  • Бандарэнка на волі!

    Бандарэнка на волі!

    Каардынатар “Еўрапейскай Беларусі” і даверанная асоба Андрэя Саннікава на волі.

    Пра гэта паведаміла жонка палітвязня charter97.org. Зьмітра Бандаренка вызвалілі сёння з магілёўскай калоніі №15. Зараз яго вязуць у маршрутнай таксоўцы з Магілёва ў Менск лежачы з-за праблем са спіной. Далей

  • Саньнікаў — на волі!

    Саньнікаў — на волі!

    Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саньнікаў вызвалены з калоніі, зараз ён у Віцебску адкуль у хуткім часе накіруецца ў Менск. Малады Фронт шчыра віншуе Андрэя Алегавіча з вызваленьнем! Далей

Старонка 3 з 512345