• Вызвалены Міхась Мускі й Алесь Макаеў (дадалося фота)

    Вызвалены Міхась Мускі й Алесь Макаеў (дадалося фота)

    Cёньня ўвечары адбылася сустрэча грамадскіх актывістаў, у тым ліку маладафронтаўцаў, што былі асуджаныя за малітву й зьнічкі ў гадавіну апошніх прэзідэнцкіх “выбараў”, якія, як вядома, скончыліся брутальным разгонам дэманстрацыі шматтысячнага натоўпу неабыякавых грамадзянаў нашай краіны.

    На волю сёньня выйшлі: лідэр прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, маладафронтавец Міхась Мускі й яшчэ трое пакараных адміністратыўнымі арыштамі ў 10 сутак пасьля падзей 19 сьнежня ля Чырвонага Касьцёлу. Вызваленых сустракалі воклічамі “Жыве Беларусь!” і “Слава героям!”, а таксама навагоднімі падарункамі й прысмакамі каля 15 чалавек, сярод якіх былі й тыя, што атрымалі меншыя адміністратыўныя арышты за 19 чысло ці штрафы. Далей

  • «Свабода, свабода — так многа, так мала…»: кадры з беларускіх акцый пратэсту ў новым кліпе «ДДТ»

    «Свабода, свабода — так многа, так мала…»: кадры з беларускіх акцый пратэсту ў новым кліпе «ДДТ»

    Вядомы расійскі рокер, лідэр гурту «ДДТ» Юры Шаўчук запісаў новы альбом. У бліжэйшы час пройдзе яго прэзентацыя. Але адну з песень — «Свабода» — Юры Шаўчук ўжо паказаў вясной сваім фанатам. Музыка хацеў, каб у кліпе на гэтую песню былі выкарыстаныя кадры з маўклівых акцый у Беларусі. . Далей

  • Віншуем Дзьмітрыя Уса з вызваленьнем!

    Віншуем Дзьмітрыя Уса з вызваленьнем!

    Малады Фронт віншуе Дзьмітрыя Уса з вызваленьнем!

    Спадара Уса вызваліў Лукашэнка ўказам аб памілаваньні. Да вызваленьня, Дзьмітрый Ус некалькі дзён знаходзіўся ў рэспубліканскім турэмным шпіталі на вуліцы Валадарскага ў Менску. Перад вызваленьнем яму зьмянілі групу інваліднасьці. Далей

  • Аб свабодзе мітынгаў у Рэспубліцы Беларусь !!!

    Аб свабодзе мітынгаў у Рэспубліцы Беларусь !!!

    Прадстауте, што супраць Вас або супраць вашых родных здзяйсняюцца супрацьпраўныя дзеянні, а Вы перад тым, як заявіць на парушальніка ў Суд, павінны спытаць яго згоды-санкцыю! Вы ўяўляеце, што Вам могуць адказаць! ) Абсурд … Далей

  • Алесь Кіркевіч: з турмы на волю

    Алесь Кіркевіч: з турмы на волю

    Нечаканае вызваленне, доўгі шлях да жонкі з Полацка ў сталіцу, даўно не бачаныя зоркі на шашы Віцебск — Мінск і Плошча Незалежнасці — першыя 12 гадзін з вольнага жыцця Алеся Кіркевіча — фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна, журналіста “Нашай Нівы”.

    Пасля нечаканага вызвалення вечарам у чацвер Алесю Кіркевічу за дзясяткі хвілін удалося даехаць да Полацка, адкуль ён паведаміў родным і сябрам аб тым, што ён ужо на волі. Амаль адначасова з Мінску ў Полацк адправіліся паплечнікі Кіркевіча, а жонка Надзея пабегла на вакзал у Гродне, каб сустрэць мужа ў Мінску. Далей

  • Віншуем Алеся Кіркевіча з вызваленьнем!

    Віншуем Алеся Кіркевіча з вызваленьнем!

    Маладафронтаўцы шчыра віншуюць дарагога сябра і паплечніка Алеся Кіркевіча з вызваленьнем з калёніі!

    Шаноўны Алесь! Гародня, Менск, а галоўнае твае сябры чакаюць цябе!

    Мы дзякуем Госпаду за тваё вызваленьне! Ён пачуў нашыя малітвы! Мы чакалі гэтага моманту ад першых вызваленьняў незаконна асуджаных з-за кратаў! Далей

  • Вызвалены Мікола Дземідзенка

    Вызвалены Мікола Дземідзенка

    Намесьнік старшыні МФ Мікола Дземідзенка вызваліўся 19 жніўня пасьля 17-суткавага арышту.

    Юнак выйшаў на волю ў Дрыбіне. Яго сустрэлі паплечнікі й ужо вечарам маладафронтаўцы былі ў Менску.

    Мікола — апошні асуджаны на суткі за пікет у падтрымку Зьмітра Дашкевіча, які адбыўся ў Горках 2 жніўня. Намесьніку старшыні МФ 3 жніўня прысудзілі па двум пратаколам (“несанкцыянаванае мерапрыемства”, “непадпарадкаваньне міліцыі”) — 17 сутак адміністрацыйнага арышту. Далей

  • Пасьля 10 сутак вызвалены Раман Васільеў!

    Пасьля 10 сутак вызвалены Раман Васільеў!

    Нечакана аб 11-ай раніцы 18 жніўня пасьля адміністрацыйнага аршыту вызвалены маладафронтавец Раман Васільеў. Цяпер юнак у Горках

    Паплечнікі чакалі вызваленьня Рамана 19 жніўня, як было абвешчана на судовым паседжаньні.  “У судзе казалі, што мае суткі да суду не залічваюцца, аднак у пастанове напісалі, што залічваюцца,” — апавядае Раман Васільеў. Далей

  • Уладзімер Яроменак: “Мне сказалі, ёсьць магчымасьць вызваліцца”

    Уладзімер Яроменак: “Мне сказалі, ёсьць магчымасьць вызваліцца”

    Уладзімер Яроменак, які адбываў пакараньне ў калёніі Віцьба-3, позна ўвечары 13 жніўня дабраўся да родных Мёраў. Да арышту за падзеі 19 сьнежня ён быў студэнтам Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі. 

    Піша вершы. Пра саве першыя ўражаньні ад свабоды Уладзімер Яроменак выказаўся так:

    “Нязвыклае ўсё. Адвык ад людзей, ад усялякага руху – што людзі некуды ідуць, машыны едуць. Нязвыкла…” Далей

  • Палажанка: мяне хвалюе нядопуск адваката да Дашкевіча

    Палажанка: мяне хвалюе нядопуск адваката да Дашкевіча

    Пасьля дванаццаці сутак адміністрацыйнага арышту з Дрыбінскага ізалятару часовага ўтрыманьня выйшла на волю актывістка зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Наста Палажанка.

    Горацкі раённы суд 3 ліпеня пакараў дзяўчыну за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі ля папраўчай калёніі №9, дзе адбывае двухгадовае пакараньне лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Далей

Старонка 4 з 512345