• Віншуем Уладзімера Яроменка з вызваленьнем!

    Віншуем Уладзімера Яроменка з вызваленьнем!

    Шчыра віншуем нашага даражэнькага сябра і паплечніка Уладзя Яроменка з сапраўды цудоўнай нечаканай падзеяй — вызваленнем з калёніі! Даражэнькі Уладзь, цяжка перадаць словамі нашу радасць з нагоды твайго вызвалення! Дзякуем Госпаду за такі цудоўны падарунак! Увесь гэты час, які ты быў за кратамі, мы моцна сумавалі і малілі Усемагутнага, каб вызваліў нашых невінаватых паплечнікаў, якія пакутуюць за ягоную справу на Беларусі! Нашы малітвы былі пачутыя! Мы надзвычай рады, што ты апынуўся ў ліку першых вызваленых! Далей

  • Нацыянальны сьцяг зьявіўся ў Жодзіна 27 ліпеня

    Нацыянальны сьцяг зьявіўся ў Жодзіна 27 ліпеня

    Мясцовыя маладафронтаўцы такім чынам адзначылі дваццацьпершую гадавіну абвяшчэньня Дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі.

    Побач са сьцягам фарбаю пазначана сьвяточная дата — 27.07. Актывісты імкнуцца нагадаць грамадзтву аб афіцыйна забытым сьвяточным дні і нацыянальных беларускіх сымбалях, з каторымі нашая дзяржава ўвайшла ў незалежнае жыцьцё, разбураючы імпэрыялістычныя савецкія ланцугі. Далей

  • “Вконтакте” быў недасяжны для беларусаў

    “Вконтакте” быў недасяжны для беларусаў

    Прыкладна з 13, на працягу гадзіны, доступ да “кантакта” быў заблякаваны. Варта адзначыць што пры спробах зайсьці праз проксі сервер, або з-за мяжы праблем не было. Далей

  • Свабоду для нас ніхто спыніць ня зможа!

    Свабоду для нас ніхто спыніць ня зможа!

    ..Ідзе сабе кампанія хлопцаў, сьмяюцца, жартуюць. Сьвята, як ніяк- дзень незалежнасьці. Здавалася, усё добра. Але раптоўна іх хапаюць ззаду, заламваюць рукі і вядуць у аўтазак — бо ішлі яны не ў тым месцы і не ў той час.

    ..Маладая сям’я: мама, тата і двое малых дзетак прагульваюцца па прывакзальнай плошчы. Дзеці бегаюць адзін за адным, а бацькі мірна размаўляюць і трымаюцца за рукі. Ідылія, аднак. Але гэтак жа раптоўна бацьку і сына зьбіваюць з ног “блюстітелі правопорядка”, што “сумленна” выконваюць сваю працу па затрыманні “бездарей-боевіков” , якімі на самой справе зьяўляюцца звычайныя прахожыя — бо гулялі яны там, дзе не трэба. Далей

  • “ДЗЕ ДУХ ГАСПОДНІ, ТАМ СВАБОДА” 2КАР 3:17

    “ДЗЕ ДУХ ГАСПОДНІ, ТАМ СВАБОДА” 2КАР 3:17

    Свабода. Папулярнае й у той жа момант супярэчлівае паняцьце ў сучасным сьвеце. Для адных свабода гэта – свабода дзеяньня, якая то мяжуе, то перасякаецца з уседазволенасьцю, для другіх свабода – магчымасьць безперашкодна песьці праўду, а для іншых – пусты гук, а значна “За свабоду” на адзежы, ёсьць проста моднай фішкаю.

    Дык што ж такое свабода? Ці існуе ў нас, людзей што адстойваць прынцыпы дэмакратыі й справадлівасьці, адзінае й правільнае разуменьне свабоды, якую мы імкнемся зрабіць падмуркам справядлівай і законнай Беларусі. Бо калі разуменьне нашае няправільнае, дык такім жа будзе й падмурак, а на няправільным падмурку можна пабудаваць толькі хісткі й нетрывалы дом, у якім мы наўрадці знойдзем парадак і дабрабыт.  Далей

Старонка 5 з 512345