• Уладзь Яроменак: “Хто адкажа за сьлёзы матуляў…”

    Уладзь Яроменак: “Хто адкажа за сьлёзы матуляў…”

    Зноў на небе чорныя хмары,
    Лупіць дождж па асфальту дарог…
    Успаміны аб тым, што заставіў,
    Не даюць мне заснуць па начох.
    
    Чым я жыў, чым я дыхаў дагэтуль
    Мне прыйшлося заставіць, цяпер жа
    Не даводзіцца сонца пабачыць
    Сярод жоўтых, пракураных сьценаў.
    Боль у сэрцы маім – не хвароба,

    Далей

  • Уладзімер Яроменак: “Мацнейшы духам стаў за гэты час я…”

    Уладзімер Яроменак: “Мацнейшы духам стаў за гэты час я…”

    Ну вось і надыходзіць момант разьвітаньня
    Я пакідаю Валадарскую турму…
    Сваёй душы кавалак тут заставіў,
    Таму, забыць яе ніколі не змагу…

    Мацнейшы духам стаў за гэты час я,
    Хапіла часу, каб падумаць аб жыцьці,
    І, дзякуй Богу, тут я не зламаўся,
    Гатовы далей да свабоды я ісьці. Далей

  • Уладзімер Яроменак: “Новае жыццё”

    Уладзімер Яроменак: “Новае жыццё”

    Новае жыцьцё

    У нейкі момант разумееш:
    Дарма пражыў жыцьцё сваё,
    Але жывеш далей і верыш,
    Што можаш ты зьмяніць усё.

    Адчуеш рэзкую патрэбу
    Зьмяніць сябе дзеля таго,
    Каб адбыліся перамены,
    Каб лепшым стала ўсё наўкол!
    Далей

  • Вершы Уладзя Яроменка

    Вершы Уладзя Яроменка

    Падзеі 19 сьнежня дыктатарскі рэжым Лукашэнкі ўдала скарыстаў у мэтах рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай моладзі. За кратамі апынуліся талантлівыя сябры Маладога Фронту. Гэтая старонка прысьвечана зьняволенаму маладафронтаўцу Уладзімеру Яроменку і яго творчасьці.

    Яроменак Уладзімер – паходзіць з гораду Міёры, што на поўначы Беларусі, да арышту навучаўся на 2 курсе БДУІР. Маладафронтацец ня быў затрыманы падчас Плошчы 2010. Яго затрымалі ў Менску на плошчы Незалежнасьці супрацоўнікі спэцслужбаў падчас пікету 20 сьнежня, на наступны дзень пасьля фальсыфікацыі вынікаў выбараў і разгону Плошчу. За гэта юнак адсядзеў 15-сутачны арышт у жодзінскай турме, яшчэ 7 сутак правёў у ЦІП на вул. Акрэсціна пасля допыту ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. 28 студзеня маладафронтацец быў затрыманы ў якасці падазраванага па дадзенай справе. Прад’яўлена абвінавачанне. УЛадзімер знаходзіцца пад вартаю ў СІЗА КДБ. Далей