Уладзімер Яроменак
-
Сустракаем Уладзіміра Яроменка!
Заўтра, 1 жніўня ў 7.40 раніцы вызваляецца маладафронтавец Уладзімір Яроменак. Актывіст адбываў 15-суткавы адміністратыўны арышт у цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсьціна.
-
Уладзімер Яроменак на волі!
На волю сёння, 2 чэрвеня, выйшаў маладафронтавец Уладзімір Яроменак, які адбыў агулам запар 17 сутак адміністрацыйнага арышту.
Не гледзячы на непагадзь і моцны вецер, ля муроў ЦІП на Акрэсціна сабралося каля дзясятку сяброў і паплечнікаў Уладзіміра, каб сустрэць яго. Далей
-
«Покуль ня зьедзе Пуцін — будзеце сядзець!»
Трое маладафронтаўцаў ня вызваліліся пасьля адмінстратыўных арыштаў і застаюцца ў закладніках рэжыму да сканчэньня візыту Уладзіміра Пуціна.
Па заканэньні тэрміну, маладафронтаўцы нават ня выйшлі самастойна за сьцены ізалятару — іх адразу прывезьлі ў суд і далі новыя “суткі”. Па пратаколам, зь бюракратычнага боку, усё выглядае законна, хоць і дзіўна: вызваліўся, выйшаў з ЦІП незаўважаным паплечнікамі, якія стаялі ля дзьвярэй, паехаў у Малінаўку, мацюгнуўся — і зноў на Акрэсьціна ў ізалятары. Далей
-
Уладзіміра Яроменка пакаралі 10 суткамі
24 траўня Уладзіміра Яроменка даставілі ў суд Маскоўскага раёну з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, адкуль яго павінны былі вызваліць яшчэ ўчора ўвечары.
Аднак замест вызвалення на Уладзімера Яроменка склалі чарговы пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні па ртыкуле 17.1 КаАП РБ (“Дробнае хуліганства”). Далей
-
Зьнік Уладзімер Яроменак!
Юнак мусіў вызваліцца сёньня а 16:00 зь ізалятару па завулку Акрэсьціна ў Менску.
Паплечнікі чакалі яго з 15:00, аднак да 17:00 маладафронтавец не зьявіўся. З 16-ай гадзіны ўсе дзяжурныя паведамлялі, што Яроменак “освободился по времени”. Аднак на пытаньне, ці бачылі вы як ён выходзіў, міліцыянт сарамліва маўчаў. Далей
-
Уладзімера Яроменка наведаў чэкіст
-
Мянты высяляюць маладафронтаўцаў з кватэры!
17 траўня Уладзімеру Яроменку прысудзілі 7 сутак. Юнака выцягнулі з хаты, дзьверы якой мянты адчынілі ізноў сваім ключом.
Сёньня праз адваката Уладзімер Яроменак распавёў акалічнасьці затрыманьня 16 траўня ў Менску. У сераду недзе а 16-й гадзіне Валодзю вывялі з хаты. У кватэры юнака зьбілі, бо, відаць, выходзіць зь невядомай нагоды ён не жадаў. Далей
-
“Паляванне на ведзьмаў”
Ціхае паляванне на “Малады Фронт” за тры дні ператварылася ў “паляванне на ведзьмаў”, з савецкімі рэпрэсіямі ды вычварэнствамі. Актывістаў хапалі паўсюдна: на вуліцах на вачах мінакоў, урываліся ў кватэры, збівалі ў пастарунках. Юнакі на волі знаходзяцца небольш трох дзён. Падаецца, правасудзьдзе канчаткова страціла кантроль над міліцыянтамі. Далей
-
16.05. Затрыманы Яроменак, Сяргей, Пратасевіч
Увечары 16 траўня ў розных месцах Менску пры розных абставінах былі затрыманы трое маладафронтаўцаў — Уладзімер, Павал і Раман.
А палове на 11-ую гадзіну вечара паплечнікаў агаломшыла навіна аб затрыманьні Уладзімера Яроменка. Акалічнасці дагэтуль высвятляюцца, нагода затрымання і дакладны час затрымання невядомыя. Актывіст даслаў SMS-паведамленне, што зараз яго вязуць з Фрунзэнскага РАУСу ў ЦІП на Акрэсціна. Далей
-
Яроменак атрымаў 7 сутак
“Актывіст міжнароднай арганізацыі “Малады фронт” (Чэхія) Уладзімір Яроменак асуджаны на сем сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне ўвечары 27 красавіка вынес суд Савецкага раёна Мінска. Пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Наста Лойка.
Яроменак прыйшоў падтрымаць сваіх таварышаў — Мікалая Дземідзенку, Міхаіла Мускага і Рамана Васільева, якіх асудзілі 27 красавіка за ўдзел у акцыі апазіцыі “Чарнобыльскі шлях” на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Яроменка перад будынкам суду.