• Уладзь Яроменак: “Хто адкажа за сьлёзы матуляў…”

    Уладзь Яроменак: “Хто адкажа за сьлёзы матуляў…”

    Зноў на небе чорныя хмары,
    Лупіць дождж па асфальту дарог…
    Успаміны аб тым, што заставіў,
    Не даюць мне заснуць па начох.
    
    Чым я жыў, чым я дыхаў дагэтуль
    Мне прыйшлося заставіць, цяпер жа
    Не даводзіцца сонца пабачыць
    Сярод жоўтых, пракураных сьценаў.
    Боль у сэрцы маім – не хвароба,

    Далей

  • Уладзімер Яроменак: “Мацнейшы духам стаў за гэты час я…”

    Уладзімер Яроменак: “Мацнейшы духам стаў за гэты час я…”

    Ну вось і надыходзіць момант разьвітаньня
    Я пакідаю Валадарскую турму…
    Сваёй душы кавалак тут заставіў,
    Таму, забыць яе ніколі не змагу…

    Мацнейшы духам стаў за гэты час я,
    Хапіла часу, каб падумаць аб жыцьці,
    І, дзякуй Богу, тут я не зламаўся,
    Гатовы далей да свабоды я ісьці. Далей

  • Уладзіміра Яроменка этапавалі ў “Віцьбу”

    Уладзіміра Яроменка этапавалі ў “Віцьбу”

    Як стала вядома сябрам палітвязьня зь ягоных лістоў, 26 ліпеня Ўладзімір быў этапаваны з СІЗА-1, што месьціцца па вул. Валадарскага, у папраўчую калёнію №3, дзе ўжо адбывае сваё пакараньне яшчэ адзін удзельнік Плошчы Аляксандар Атрошчанкаў. Лістуйце цяпер Уладзіміру Яроменку на наступную адрэсу: 211300, Віцебская вобл., Віцебскі р-н, п.Віцьба, папраўчая калёнія № 3 (карантын).

  • Уладзімер Яроменак: “Новае жыццё”

    Уладзімер Яроменак: “Новае жыццё”

    Новае жыцьцё

    У нейкі момант разумееш:
    Дарма пражыў жыцьцё сваё,
    Але жывеш далей і верыш,
    Што можаш ты зьмяніць усё.

    Адчуеш рэзкую патрэбу
    Зьмяніць сябе дзеля таго,
    Каб адбыліся перамены,
    Каб лепшым стала ўсё наўкол!
    Далей

  • «Плошча» спаткання

    «Плошча» спаткання

    Гэту гісторыю ніколі не знойдзеш у папулярных брашурах з мяккай вокладкай, што ў вялікай колькасці прадаюцца на вакзалах пад кодавым брэндам Love Story…

    «Па жыцці я ішоў з элегантным шыкам. Матэмачны клас адзінай гімназіі майго маленькага горада, залаты медаль, прэстыжны факультэт сталічнай ВНУ. Я ніколі не прыкладаў асаблівых намаганняў, таму што ўсё мне давалася лёгка. Навуковымі дысцыплінамі я авалодваў надзвычай хутка, дарэчы, як і дзяўчатамі. Належным тэмпам плыло мае жыццё, і хутка скончыўся першы курс: час ад часу наведванне заняткаў, піва на Цэнтральным, ноч у чужым ложку… І зноў круціцца гэтае кола, камбінуючы нешматлікія варыянты. Далей

  • Сьвятар быў на ‘Валадарцы’. Але не трапіў да Яроменка

    Сьвятар быў на ‘Валадарцы’. Але не трапіў да Яроменка

    Маладому Фронту стала вядома, што ў сераду менскую турму на Валадарскага наведваў праваслаўны сьвятар. Аднак ён так і ня здолеў сустрэцца з Уладзімірам Яроменкам, які пісаў неаднаразовыя заявы на сустрэчы са сьвятаром.

    Прычынай адмовы ў спатканьні стаў той факт, што Уладзь да разгляду сваёй касацыйнай скаргі (які адбудзецца 15 ліпеня) зьяўляецца яшчэ падсьледным, не абвінавачаным, а значыць на спатканьне са сьвятаром патрэбны адмысловы дазвол ад Менскага гарадскога суду, у кампэтэнцыі якога знаходзіцца справа Яроменка.

    Натуральна, падобная адгаворка з боку адміністрацыі СІЗА № 1 зьяўляецца прамым парушэньнем свабоды сумленьня, якая гарантавана нашай Канстытуцыяй. Акрамя таго, стала вядома, што наведвае турму на Валадарскага толькі адзін праваслаўны сьвятар, якога ніхто не можа падмяніць, нават падчас ягонай хваробы ці адсутнасьці ў горадзе. Далей

  • Вершы Уладзя Яроменка

    Вершы Уладзя Яроменка

    Падзеі 19 сьнежня дыктатарскі рэжым Лукашэнкі ўдала скарыстаў у мэтах рэпрэсіяў супраць дэмакратычнай моладзі. За кратамі апынуліся талантлівыя сябры Маладога Фронту. Гэтая старонка прысьвечана зьняволенаму маладафронтаўцу Уладзімеру Яроменку і яго творчасьці.

    Яроменак Уладзімер – паходзіць з гораду Міёры, што на поўначы Беларусі, да арышту навучаўся на 2 курсе БДУІР. Маладафронтацец ня быў затрыманы падчас Плошчы 2010. Яго затрымалі ў Менску на плошчы Незалежнасьці супрацоўнікі спэцслужбаў падчас пікету 20 сьнежня, на наступны дзень пасьля фальсыфікацыі вынікаў выбараў і разгону Плошчу. За гэта юнак адсядзеў 15-сутачны арышт у жодзінскай турме, яшчэ 7 сутак правёў у ЦІП на вул. Акрэсціна пасля допыту ў КДБ у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. 28 студзеня маладафронтацец быў затрыманы ў якасці падазраванага па дадзенай справе. Прад’яўлена абвінавачанне. УЛадзімер знаходзіцца пад вартаю ў СІЗА КДБ. Далей

Старонка 8 з 8« Першая...45678