• А СУДЗЬДЗІ ХТО ?

    А СУДЗЬДЗІ ХТО ?

    Як толькі я патрапіў на “Валадарку”, дык быў больш за ўсё ўраджаны тым, хто, у якой колькасьці й за што сядзіць. Адразу кідаецца ў вочы колькасьць моладзі, што тут знаходзіцца. Напрыклад у маёй камэры з 23 чалавек пяць васемнаццацігадовых, а старэйшых за сорак гадоў толькі два чалавекі. Ну і выходзіць, што сярэдні век жыхароў хаты нумар дзевяць два каля 25-ці гадоў. І блізу такая ж сытуацыя ва ўсёй турме, а тут дзьве з паловаю тысячы чалавек.
    Далей

  • ГІСТОРЫЯ ТРОХ ДЗЁН

    ГІСТОРЫЯ ТРОХ ДЗЁН

    Рэспубліка Беларусь. Менск, вуліца Валадарскага, дом 2. Па гэта адрэсе, у цэнтры гораду, каля Чырвонага касьцёлу й Дома Ўраду, чатырохзоркавага гатэлю “Менск” і драматычнага тэатру імя Горкага, пражывае дзьве з паловаю тысячаў чалавек. І ўсё было б добра ў гэтай гісторыі, каб будыначак той, у цэнтры сталіцы эўрапейскае краіны, ня быў бы турмою.

    Турма. Нешта, загадкава-небясьпечнае хаваецца ў гэтым словае для чалавека, каторы ніколі ў жыцьці ня быў абмежаваны воляю. А нават калі й бываў наш брат, на якім Акрэсьціна, ня можа сабе ўявіць, што хаваецца за старадаўнімі мурамі Пішчалаўскага палацу.  Далей

  • “ДЗЕ ДУХ ГАСПОДНІ, ТАМ СВАБОДА” 2КАР 3:17

    “ДЗЕ ДУХ ГАСПОДНІ, ТАМ СВАБОДА” 2КАР 3:17

    Свабода. Папулярнае й у той жа момант супярэчлівае паняцьце ў сучасным сьвеце. Для адных свабода гэта – свабода дзеяньня, якая то мяжуе, то перасякаецца з уседазволенасьцю, для другіх свабода – магчымасьць безперашкодна песьці праўду, а для іншых – пусты гук, а значна “За свабоду” на адзежы, ёсьць проста моднай фішкаю.

    Дык што ж такое свабода? Ці існуе ў нас, людзей што адстойваць прынцыпы дэмакратыі й справадлівасьці, адзінае й правільнае разуменьне свабоды, якую мы імкнемся зрабіць падмуркам справядлівай і законнай Беларусі. Бо калі разуменьне нашае няправільнае, дык такім жа будзе й падмурак, а на няправільным падмурку можна пабудаваць толькі хісткі й нетрывалы дом, у якім мы наўрадці знойдзем парадак і дабрабыт.  Далей