• Каваленка: “Рабіце акцыі пад нацыянальнымі сьцягамі!”

    Каваленка: “Рабіце акцыі пад нацыянальнымі сьцягамі!”

    Віцебскія маладафронтаўцы ідуць шляхамі легендарнага Мірона — вывешваюць сьцягі ў знак салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам. У другі дзень суду над палітвязьнем у розных раёнах гораду зьявілася два беларускія нацыянальныя сьцягі.

    22 лютага ў другі дзень суду над Каваленкам першы сьцяг зьявіўся ў раёне Журжава, й быў бачны амаль што з пачатку вуліцы Гагарына. Другі бел-чырвона-белы сьцяг залунаў удзень на жылым доме каля паўднёвага рынку.

    Як паведамілі пасьлядоўнікі Мірона, да сьцягу была прымацаваная цыдулка з цытатаю Каваленкі — “Слава Нацыі, братцы! Не зламаюць нас менты!©” Далей

  • Маладафронтаўцаў затрымалі на шляху ў Віцебск

    Маладафронтаўцаў затрымалі на шляху ў Віцебск

    21 лютага ў дзень роднай мовы маладафронтаўцаў па дарозе ў Віцебск спынілі супрацоўнікі ДАІ.

    У машыне ехалі Сітнік Павал, Мускі Міхась, Крэмянецкі Зьміцер, Васільеў Раман, Яроменак Уладзімір. Далей

  • Нацыянальны сьцяг у Віцебску

    Нацыянальны сьцяг у Віцебску

    Сябры Віцебскага маладога фронту працягваюць акцыю салідарнасці з
    Сяргеям Каваленкам. 18 лютага яны вывесілі бел-чырвона-белыя сцяг у
    мікрараёне ПОЎДЗЕНЬ 7. Акцыя салідарнасці будзе працягвацца і далей. Далей

  • Салідарнасць з Сяргеям Каваленкам у Віцебску

    Салідарнасць з Сяргеям Каваленкам у Віцебску

    16-га лютага сябры Віцебскага маладога фронту вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і разляпілі па горадзе ўлеткі ў знак салідарнасці з Сяргеям Каваленкам. Такім чынам маладафрантоўцы вырашылі нагадаць жыхарам гораду пра незаконны арышт Сяргея. Далей

  • Акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам

    Акцыя салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам

    12 студзеня маладафронтаўцы ў Віцебску правялі акцыю салідарнасьці з грамадзкім актывістам Сяргеем Каваленкам.

    Улёткі з заклікам “Свабоду герою” зьявіліся вечарам у горадзе на слупах, дошках аб’яваў, пад’ездах дамоў ды прыпынках. Далей

  • У Віцебску “бацьку” паказалі “фак” (фота)

    У Віцебску “бацьку” паказалі “фак” (фота)

    Улёткі з надпісам “цыган мне ня бацька” зьявіліся ў горадзе.

    Такім чынам мясцовыя маладафронтаўцы нагадваюць тым, хто яшчэ называе дыктатарчыка Лукашэнку бацькам, аб цыганскіх каранях Рыгоравіча і аб хуткім сыходзе цяперашняга “бацькі”. Далей

  • Дашкевіч знайшоўся ў віцебскім СІЗА

    Дашкевіч знайшоўся ў віцебскім СІЗА

    Старшыня МФ Зьміцер Дашкевіч, пра месцазнаходжаньне каторага напрацягну некалькіх дзён, нічога не было вядома, знайшоўся ў віцебскім СІЗА.

    Пасьля агалоскі ў СМІ пра зьнікненьне лідэра МФ, стала вядома, што палітвязень знаходзіцца ў Віцебску.

    Аб гэтым 23 верасьня даведалася Тацяна Севярынец. Аднак перадачу для Зьмітра ад яе ня прынялі, бо зьняволеным, якія знаходзяцца ў СІЗА транзытам, забаронена перадаваць рэчы. Дзяжурны віцебскага СІЗА паведаміў, што Дашкевіч знаходзіцца ў Віцебску ўжо тыдзень. Далей

  • Палітвязьні. Гісторыя на вуліцах

    Палітвязьні. Гісторыя на вуліцах

    Жыцьцёвыя гісторыі з заклікам напісаць ліст палітвязьню яшчэ цяпер можна пабачыць на вуліцах гарадоў Беларусі.

    Многія былыя палітвязьні зараз знаходзяцца на волі, у атачэньні родных ды сяброў. Іх імёны ўвайшлі ў гісторыю Беларусі. Іх

    Інфармацыйная кампанія за вызваленьне палітвязьняў мусіць працягвацца зь яшчэ большым удзелам кожнага з нас, бо “Адзінае, што трэба для трыюмфу зла, каб добрыя людзі нічога не рабілі” (© Эдмунд Бёрк) Далей

  • У Віцебску вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг да ўгодкаў Аршанскай бітвы

    У Віцебску вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг да ўгодкаў Аршанскай бітвы

    Сьцяг зьявіўся на жылым шматпавярховіку, што на вуліцы Даватара — якраз насупраць Акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны, так што бачыць яго маглі сотні студэнтаў ВНУ.

    Нацыянальны сымбаль залунаў каля другой дня, і неўзабаве пасьля гэтага ў міліцыю выклікалі мясцовага актывіста Сяргея Каваленку, сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, які неаднаразова ладзіў у Віцебску акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Далей

  • Гомельскія маладафронтаўцы наведалі Паўла Севярынца

    Гомельскія маладафронтаўцы наведалі Паўла Севярынца

      27 ліпеня гомельскія маладафронтаўцы ездзілі ў Віцебск каб наведаць заснавальніка Маладога фронту, а зараз сустаршыню партыі БХД Паўла Севярынца. Вось што распавялі хлопцы па прыездзе з Віцебшчыны:

    — У Віцебск мы паехалі каб падтрымаць Паўла перад тым, як яго размяркуюць на хімію. Мы былі вельмі рады бачыць Паўла Канстанцінавіча. Ён сустракаў нас вельмі радушна, частаваў гарбатай і печывам, мы шмат размаўлялі пра сучасныя падзеі краіны і свету. Пасля размовы Павал паказаў нам горад, распавёў пра гісторыю Віцебску,пра яго гістарычныя і сучасныя асабліваці. Нас ўразіла тое, як добра ён ведае гісторыю роднага гораду.

    Далей

Старонка 3 з 3123