• Параза раз за разам. Піша Мікола Дземідзенка

    Параза раз за разам. Піша Мікола Дземідзенка

    Яшчэ да таго, як стала вядома дата шоў пад назвай “выбары ў палатку”,  харызматычная вядоўца дадзенага мерапрыемства ўпэўнена адзначыла, што ўдзельнічаць будуць усе, а тыя, хто кажуць, што не будуць, таксама па выніку будуць, бо ім кушаць чаго не стане, калі адмовяцца. І хоць кушаюць нязгодныя не з адной рукі з старшынёй ЦВК, аднак доўгая сумесная праца, відаць, яе шмат чаму вучыць, і яна безпамылкова прадбачыла будучыню. Другі бок будучыню прадбачыць таксама, але вайна вайной, а абед па распарадку. Далей

  • 110 дэпутатаў адкажуць пра сьмяротнае пакараньне

    110 дэпутатаў адкажуць пра сьмяротнае пакараньне

    Малады Фронт зьвярнуўся да кожнага дэпутата Палаты прадстаўнікоў з патрабаваньнем асабіста  ініцыяваць галасаваньне па пытаньню ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне. Сябры арганізацыі хочуць пачуць пэрсальныя адказы ад “народных абраньнікаў” і абяцаюць ня толькі іх апублікаваць, але і данесьці інфармацыю да выбаршчыкаў.

    «Беларусь-апошняя краіна кантыненту, дзе дагэтуль існуе практыка выкананьня сьмяротных прысудаў. Далей

  • “Малады фронт” правёў акцыю каля амбасады Расіі ў Мінску (фота)

    “Малады фронт” правёў акцыю каля амбасады Расіі ў Мінску (фота)

    04.03.2012
    1
    2 320

    Там сёння адбываецца галасаванне на выбарах расійскага прэзідэнта.

    Гэта быў невялікі перфоманс. Цягам прыкладна пяці хвілінаў маладафронтаўцы раздавалі людзям каля амбасады белыя стужкі — сімвал нядаўняй акцыі расійскай апазіцыі “Вялікае белае кола”. Нікога з удзельнікаў перфомансу не затрымалі.

    Далей

  • Без камэнтароў: відэа ад кандыдатаў у моладзевую палату

    Без камэнтароў: відэа ад кандыдатаў у моладзевую палату

    Выбары ў моладзевую палатe Мінгарсавету, у каторых не далі ўдзельнічаць маладафронтаўцу Раману Пратасевічу.

    А хто прымае ўдзел у “выбарах” пасьля цэнзураваньня й адсейваньня кандыдатаў глядзіце на відэа і рабіце высновы. Далей

  • Хто страшыць Рамана Пратасевіча расправаю?

    Хто страшыць Рамана Пратасевіча расправаю?

    Маладафронтаўцу Раману Пратасевічу, дэмакратычнаму кандыдату ў Моладзевую палату, пачалі тэлефанаваць невядомыя асобы з пагрозамі.

    Яны лаяліся ў слухаўку, крычалі, што ведаюць, дзе жыве Раман і ў колькі прыходзіць дадому. Некалькі разоў хлопцу паўтарылі, што тая справа, якой ён зараз займаецца, да дабра не давядзе. Званкі як на мабільны, так і на хатні тэлефоны ішлі з гарадскога нумара +375173284962.

    Далей

  • Адваюем права на выбар! Падтрымаем Рамана Пратасевіча!

    Адваюем права на выбар! Падтрымаем Рамана Пратасевіча!

    Жарсці вакол кандыдата ў дэпутаты менскай Моладзевай палаты Рамана Пратасевіча накаляюцца. Арганізатары выбараў усімі сродкамі стараюцца не дапусціць хлопца да ўдзелу ў выбарах.

    Далей

  • Ці пусцяць Рамана Пратасевіча ў Моладзевую палату?

    Ці пусцяць Рамана Пратасевіча ў Моладзевую палату?

    У панядзелак пачалося галасаванне за кандыдатаў у дэпутаты Моладзевай палаты пры Менскай гарадской Радзе дэпутатаў. У першы ж дзень галасавання з Раманам Пратасевічам, кандыдатам у дэпутаты ад “Маладога Фронту” здарыўся непрыемны інцыдэнт. Ці выпадкова?

    Далей

  • Відэазварот Рамана Пратасевіча. Выбары ў Моладзевую палату

    Відэазварот Рамана Пратасевіча. Выбары ў Моладзевую палату

    Прадстаўляем вашай увазе відэазварот Рамана Пратасевіча, каторы ўдзельнічае ў выбарах у Моладзевую палату пры Менскім гарадзкім Савеце дэпутатаў.

    Маладафронтавец Раман Пратасевіч падаў заяўку на удзел у праймэрыз — першым этапе выбараў у Моладзевую палату. Юнак жадае, такім чынам, атрымаць яшчэ адзін спосаб легальнага палітычнага камунікаваньня з грамадзтвам. данесьці сваю пазыцыю да мэтавай аўдыторыі МФ. Далей

  • Галасуем за МФ на выбарах у Моладзевую палату!

    Галасуем за МФ на выбарах у Моладзевую палату!

    Сёньня Моладзевая палата пры Менскім гарадзкім Савеце дэпутатаў распачынае праймэріз, у каторым удзельнічае маладафронтавец Раман Пратасевіч.

    Маладафронтавец Раман Пратасевіч вырашыў удзельнічаць у выбарах у Моладзевую палату ад імя Маладога Фронту, каб яшчэ адным легальным спосабам данесьці сваю пазыцыю да мэтавай аўдыторыі МФ.

    Малады Фронт не разьлічвае асабліва на вынікі галасаваньня, бо лічыць Палатку моладзевую пры менскім гарсавеце бутафорнай — чаго варты хаця б той факт, што выбары ў яе манапольна, без удзелу іншых моладзевых арганізацыяў, праводзіць Менскі БРСМ. Далей

  • Зь якой мовай ісьці да выбарніка

    Зь якой мовай ісьці да выбарніка

    На якой мове ісьці да выбарніка? Меркаваньнямі ды развагамі ў сваім блогу дзеліцца Франак Вячорка.

    Учора спрачаўся зь сябрамі, якія зь пенай ля роту даказвалі, што трэба праяўляць гнуткасьць, павагу да выбарніка і размаўляць зь ім на яго мове. То бок на расейскай. Лёгіка ў гэтым ёсьць. Але! Ад перапісу 1999 г. колькасьць беларускамоўных зьменшылася ўтрая. Рэжым заганяе мову ў рэзэрвацыю. І самае сумнае, няма каму, апроч як нацыянальна-дэмакратычнай апазыцыі, яе абараніць. Далей

Старонка 3 з 41234