• Відэазварот Рамана Пратасевіча. Выбары ў Моладзевую палату

    Відэазварот Рамана Пратасевіча. Выбары ў Моладзевую палату

    Прадстаўляем вашай увазе відэазварот Рамана Пратасевіча, каторы ўдзельнічае ў выбарах у Моладзевую палату пры Менскім гарадзкім Савеце дэпутатаў.

    Маладафронтавец Раман Пратасевіч падаў заяўку на удзел у праймэрыз — першым этапе выбараў у Моладзевую палату. Юнак жадае, такім чынам, атрымаць яшчэ адзін спосаб легальнага палітычнага камунікаваньня з грамадзтвам. данесьці сваю пазыцыю да мэтавай аўдыторыі МФ. Далей

  • Галасуем за МФ на выбарах у Моладзевую палату!

    Галасуем за МФ на выбарах у Моладзевую палату!

    Сёньня Моладзевая палата пры Менскім гарадзкім Савеце дэпутатаў распачынае праймэріз, у каторым удзельнічае маладафронтавец Раман Пратасевіч.

    Маладафронтавец Раман Пратасевіч вырашыў удзельнічаць у выбарах у Моладзевую палату ад імя Маладога Фронту, каб яшчэ адным легальным спосабам данесьці сваю пазыцыю да мэтавай аўдыторыі МФ.

    Малады Фронт не разьлічвае асабліва на вынікі галасаваньня, бо лічыць Палатку моладзевую пры менскім гарсавеце бутафорнай — чаго варты хаця б той факт, што выбары ў яе манапольна, без удзелу іншых моладзевых арганізацыяў, праводзіць Менскі БРСМ. Далей

  • Зь якой мовай ісьці да выбарніка

    Зь якой мовай ісьці да выбарніка

    На якой мове ісьці да выбарніка? Меркаваньнямі ды развагамі ў сваім блогу дзеліцца Франак Вячорка.

    Учора спрачаўся зь сябрамі, якія зь пенай ля роту даказвалі, што трэба праяўляць гнуткасьць, павагу да выбарніка і размаўляць зь ім на яго мове. То бок на расейскай. Лёгіка ў гэтым ёсьць. Але! Ад перапісу 1999 г. колькасьць беларускамоўных зьменшылася ўтрая. Рэжым заганяе мову ў рэзэрвацыю. І самае сумнае, няма каму, апроч як нацыянальна-дэмакратычнай апазыцыі, яе абараніць. Далей

  • Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» абвяшчае дадатковы набор

    Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» абвяшчае дадатковы набор

    Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць дадатковы прыём заявак на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» («Election Observation: Theory and Practice», EOTP) ў 2011 годзе.

    Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Далей

Старонка 4 з 41234