• Хрысьціяне Чэхіі абараняюць палітвязьняў Беларусі

    Хрысьціяне Чэхіі абараняюць палітвязьняў Беларусі

    Хрысьціяне з чэскай царквы „Slovo života“ (Слово жыцьця) з горада Пардубіце адправілі  лісты ў абарону сваіх зьняволеных братоў у Хрысьце Зьмітра Дашкевіча і Зьмітра Бандаренкі.

    Лісты былі накіраваныя ў Генпрокуратуру РБ, да Міністра ўнутраных справаў РБ, у Адміністрацыю прэзыдэнта РБ і ў Департамэнт выкананьня пакараньняў РБ.

    Першапачаткова ў лісьце была напісана таксама пра Мікіту Ліхавіда, але перш чым усім старэйшым удалося ліст падпісаць, Мікіту вызвалілі, за што мы вельмі ўдзячныя. Працягваем маліцца разам з вамі! Далей

  • «Хто падыме меч на свой народ, той ад мяча і загіне»

    «Хто падыме меч на свой народ, той ад мяча і загіне»

    З такімі словамі ксёндз Ян Шуткевіч звярнуўся да беларускага дыктатара Лукашэнкі.

    21 жніўня ў касцёле Святога Барфаламея ў Вільні ксёндз Ян Шуткевіч, які раней быў пробашчам Мінскага кафедральнага касцёла, правёў імшу за здароўе і найхутчэйшае вызваленне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Дзмітрыя Бандарэнкі і ўсіх беларускіх палітзняволеных. Далей

  • “Адама і Еву” палічылі занадта аголенымі

    “Адама і Еву” палічылі занадта аголенымі

    2 верасня ў цэнтры Маладзечна плануецца пачаць устаноўку скульптурнай кампазіцыі пад назвай “Адам і Ева”, аўтарам якой з’яўляецца скульптар Уладзімір Жбанаў. Галоўныя яе героі — хлопец і дзяўчына — блукаюць сярод папараці. Дзяўчына, доўгавалосая і прыгожая, нібыта кліча за сабой свайго каханага.    Далей

  • Развітанне з Вялікім кардыналам Казімірам Свёнткам

    Развітанне з Вялікім кардыналам Казімірам Свёнткам

    У Мінску сёння адбылося развітанне з кардыналам Казіміра Свёнткам. Машына з целам святара прыбыла да мінскага Архікатэдральнага касцёла прыкладна, а 12 гадзіне.

    Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, сустракаючы труну на ганку касцёла, сказаў: «Сёння ты вяртаешся ў храм, які адбудаваў, каб назаўсёды з яго сысці ў неба». Мітрапаліт у гэты момант не стрымаў слёз. Далей

  • Слова падтрымкі ад Украінскага каталіцкага універсітэта

    Слова падтрымкі ад Украінскага каталіцкага універсітэта

    Cлова падтрымкі свабодалюбівага беларускаму народу ад Украінскага каталіцкага універсітэта з нагоды падзей, якія адбыліся ў Мінску 3 ліпеня, у Дзень незалежнасці Беларусі. Далей

  • НЕ ЗАПРАГАЙЦЕСЯ ЗЬ НЯВЕРУЮЧЫМІ Ў АДНО ЯРМО (2 КАР. 6:14)

    НЕ ЗАПРАГАЙЦЕСЯ ЗЬ НЯВЕРУЮЧЫМІ Ў АДНО ЯРМО (2 КАР. 6:14)

    Амаль два гады прайшло, як адгрымеў перадапошні Кангрэс дэмакратычных сілаў, а палеміка вакол выступу прадстаўніка “Маладога Фронту”, які заявіў, што МФ падтрымае любога кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмсілаў апроч камуніста, не сьціхае.

    Вось і ў “Народнай Волі” за 22 чэрвеня выйшаў артыкул “КДС: паміж глупасьцямі і мудрасьцю”, аднаго зь лідэраў Партыі камуністаў Беларускай Сяргея Вазьняка, каторы ўзгадвае “палітычна глупы”выступ маладафронтаўца, імя якога не называецца, бо той “чалавек сёньня знаходзіцца ў сытуацыі, апынуцца ў якой не пажадаеш нікому”.Ня стаў бы і я адкрываць імя “няўрымсьлівага калегі”, але, мяркую, не такая там ужо і сытуацыя неардынарная для Беларусі, ды і аўтар у сваім матэрыяле будуе памылковыя тэорыі аб еднасьці і мудрасьці. Таму, вырашыў уцягнуцца у дыскусію і прызнацца, што ўладальнік тых ганебных словаў – аўтар гэтага артыкулу, Зьміцер Дашкевіч, ён жа “чудак”,ён жа ”прадстаўнік “Маладога Фронту” каторы правёў лічы палову свайго нядоўгага палітычнага жыцьця на розных паседжаньнях аб’яднаных дэмакратычных сілаў”…, Не, дарагія сябры. Я ня буду тлумачыць таварышам, дзе я праводжу палову свайго палітычнага жыцьця, як і яго даўжыню, але зьвярнуся непасрэдна да тэмы дыскусіі.  Далей

  • Для чыстых усё чыстае

    Для чыстых усё чыстае

    Семдзесят гадоў“бабілёнскага” пляненьня зьнявечылі ня толькі наш народ, ператварыўшы шчырага і працавітага беларуса ў homo soveticusa, але паклалі таксама адбітак і на хрысьціянаў, каторыя пад фактарамі вонкавага ўціску сышлі ва ўнутраную эміграцыю, нявольна падзяліўшы тым сфэры жыцьцядзейнасьці чалавека на духовыя (сьвятыя) і зямныя (грахоўныя).

    Да духовых было аднесена тое, што зьвязана з эвангелізацыяй і асабістым духовым удасканаленьнем, а да зямных, па вялікім рахунку, усё астатняе, бо тут і навука з эканомікаю, і СМІ з мастацтвам, ну, і канешне ж палітыка.  Далей

Старонка 6 з 6« Першая...23456