• Тысячы людзей патрабуюць вызваленьня Дашкевіча

    Тысячы людзей патрабуюць вызваленьня Дашкевіча

    Ад сярэдзіны чэрвеня Міжнародная Амністыя праводзіла акцыю салідарнасьці з беларускім апазыцыянэрам, лідэрам руху “Малады Фронт”, Зьмітром Дашкевічам. Падчас летніх фэстываляў і ў інтэрнэт-акцыі з удзелам Тымона Тыманскага сабрана больш за 5 тысяч подпісаў.

    Валянтэры і валянтэркі адведалі падчас вакацыяў 4 летнія фэстывалі: Life Festival у Асьвенцыме, Open’er у Гдыні, Seven Festival у Вэнгажэва, а таксама Off Festival у Катавіцах. Далей

  • Беларусы Літвы заклікаюць да адказнасьці кіраўніцтва горацкай калёніі

    Беларусы Літвы заклікаюць да адказнасьці кіраўніцтва горацкай калёніі

    Сябры Таварыства беларускай культуры ў Літве накіравалі ліст кіраўніку горацкай калёніі, дзе ўтрымліваецца Зьміцер Дашкевіч, з мэтаю прыцягнуць увагу да сытуацыі, якая склалася вакол маладога чалавека.

    Беларусы Літвы выказваюць у лісьце занепакоенасьць з нагоды таго, як абыходзяцца ў калёніі са Зьмітром Дашкевічам і заклікаюць кіраўніцтва турмы ставіцца да яго як да незаконна асуджанага. Далей

  • Мітынг у Кіеве прысветчаны 20-годзю беларускай незалежнасці

    Мітынг у Кіеве прысветчаны 20-годзю беларускай незалежнасці

    25 жніўня гомельскія маладафронтаўцы прынялі ўдзел у мітынгу прысвечанаму 20 годзю прыяняцця дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, які адбыўся у Кіеве. Далей

  • Зянон Пазьняк выступіў у падтрымку Андрэя Жукаўца

    Зянон Пазьняк выступіў у падтрымку Андрэя Жукаўца

    Старшыня “Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ” Зянон Пазняк выступіў са зваротам у абарону беларускага палітычнага ўцекача ў Польшчы Андрэя Жукаўца. Сёння, 26 жніўня, зварот быў накіраваны на імя міністра юстыцыі Польшчы Кшыштафа Квяткоўскага і міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага.

    Зянон Пазняк у сваім звароце адзначае, што беларускія ўлады актыўна помсцяць тым беларускім бізнэсмэнам, якія спрабуюць фінансава дапамагаць апазіцыйным арганізацыям. А менавіта такім бізнэсмэнам быў Андрэй Жукавец. Далей

  • «Хто падыме меч на свой народ, той ад мяча і загіне»

    «Хто падыме меч на свой народ, той ад мяча і загіне»

    З такімі словамі ксёндз Ян Шуткевіч звярнуўся да беларускага дыктатара Лукашэнкі.

    21 жніўня ў касцёле Святога Барфаламея ў Вільні ксёндз Ян Шуткевіч, які раней быў пробашчам Мінскага кафедральнага касцёла, правёў імшу за здароўе і найхутчэйшае вызваленне кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» Дзмітрыя Бандарэнкі і ўсіх беларускіх палітзняволеных. Далей

  • Акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Варшаве

    Акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім у Варшаве

    Звяз Беларусаў Польшчы 21 жніўня правёў акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім у цэнтры Варшавы.

    Дэманстранты трымалі партрэты Алеся Бяляцкага з подпісамі па польску і па-беларуску: За што? Хто за гэта адказны? Свабоду Алесю Бяляцкаму!
    Далей

  • Рэтраспектыва: Летува – Беларусь: да пытання аб тэрыторыях

    Рэтраспектыва: Летува – Беларусь: да пытання аб тэрыторыях

    Развіццё віленскіх падзеяў 13 студзеня 1991 г. мела наўпроставае дачыненне да Беларусі, кіраўніцтва якой 29 сакавіка 1990 году выступіла з тэрытарыяльнымі прэтэнзіямі да суседняй рэспублікі.Гэтая заява магла справакаваць узброены тэрытарыяльны канфлікт паміж Беларуссю і Летувай.

    У гэтым годзе даволі шырока адзначалася 80-годдзе апошняга кіраўніка Савецкага Саюзу Міхаіла Гарбачова. Ягоная роля ў часе гэтых святкаванняў ацэньвалася даволі станоўча, як чалавека, які прынес ў рэгіён свабоду і дэмакратыю, а шэраг аўтараў нават заклікалі да шырэйшага ўганаравання былога савецкага прэзідэнта ў краінах цэнтральнай і ўсходняй Еўропы. Далей

  • Берасцейскі гурт “TerraKod” на “Бандэрштаце-2011” (відэа)

    Берасцейскі гурт “TerraKod” на “Бандэрштаце-2011” (відэа)

    У Луцку прайшоў чарговы фестываль сапраўднага ўкраінскага духу “Бандэрштат 2011”. Юбілейны пяты open-air сабраў агулам каля 3000 удзельнікаў. На галоўнай сцэне выступіла больш за 20 музычных гуртоў, у тым ліку брэсцкі “ТerraKod”.

    Акрамя гэтага працавала сцэна для аматараў акустычнай музыкі, праводзіліся літаратурныя чытанні, гутаркі. Напрыканцы фестывалю адбылася рэканструкцыя бою паміж атрадам Украінскай паўстанцкай арміі і войскамі НКВД. Усе задумкі арганізатараў фестывалю паспяхова спраўдзіліся цягам двух фестывальных дзён, зазначыў адзін з яго арганізатараў – Ігар Гузь: Далей

  • Смерць Леппэра. Адкуль яны ведалі?

    Смерць Леппэра. Адкуль яны ведалі?

    18.08.2011
    0
    1 179
    ,

    13 жніўня сябры лукашэнкаўскага Саюза палякаў на Беларусі пікетавалі Генеральнае Консульства Польшчы ў Гродне. Яны патрабавалі аб’ектыўнага расследавання смерці польскага палітыка Анджэя Леппэра.

    Цікава нават не тое, што гэта адбывалася ў суботу, калі консульства не працуе і нават не тое, што транспарант на польскай мове быў з стылістычнай памылкай і не тое, што журналістаў дзяржСМІ было ці не больш чым удзельнікаў пікета… Далей

  • Прысвячаецца вялікім інтэгратарам!

    Прысвячаецца вялікім інтэгратарам!

    Новыя арышты і новыя палітвязні ў Беларусі могуць дзівіць толькі тых людзей, якія пра нашу краіну чулі хіба што з навінавых выпускаў Евраньюз. Дзівіць іншае, крыкі па тыпе “як такое магло адбыцца” ці “што ж гэта дзеецца”. Сёння паспрабуем паглядзець на ўсё глыбей, асабліва на арышт чалавека, да якога звярнуцца за дапамогай мог любы беларус. І звярталіся, звярталіся абсалютна ўсе. А ён, як маці Тэрэза, дапамагаў усім, часамі рызыкуючы ўласным жыццём. Сапраўды чалавек з адкрытымі дзвярыма, адкрытым сэрцам і намерамі. Так навошта ж ён спатрэбіўся карнікам? Далей

Старонка 10 з 12« Першая...89101112