замежжа
-
Хто купляе беларускі бензін у Галандыі?
Улады Беларусі здолелі знайсці адпаведных сабе партнёраў.
Калі факт, што Галандыя з’ўляецца значным гандлёвым партнёрам Беларусі агульнавядомы, то фірмы, купляючыя беларускі бензін, часта застаюцца ў цяні. Далей
-
Усходняе партнэрства — без дыктатара! Рэзалюцыя Зьезду МФ
У той час, калі ў Беларусі катуюць у турмах палітвязьняў, некаторыя эўрапейскія дый нават беларускія палітыкі заклікаюць запрасіць рэжым Лукашэнкі на саміт Усходняга партнэрства, што адбудзецца 28-29 лістапада ў Вільні.
Мы заяўляем, што Беларусь, бясспрэчна, зьяўляецца неад’емнай часткай Эўропы і праграма Усходняга партнэрства – адзін з механізмаў вяртаньня нашай краіны на шлях законнасьці. Далей
-
Сустрэчы ў Кангрэсе ЗША ў падтрымку Змітра Дашкевіча
26 ліпеня 2013 года у пятніцу сябры Згуртавання Беларускай
моладзі ў Амерыцы правялі мітынг у падтрымку Змітра Дашкевіча. Мітынг
адбыўся перад Беларускай Амбасадай. Таксама у гэты дзень адбыліся сустрэчы
у Кангрэсе ЗША, якія былі прымеркаваны да дня нараджэння Змітра Дашкевіча
(да 20 ліпеня). Далей -
Молодежный союз: свободу Беларуси!
По случаю завтрашнего дня рождения Дмитрия Дашкевича, активиста оппозиции, находящегося в тюремном заключении в Беларуси, председатель национального Молодежного союза (Юнге Унион), депутат Бундестага Германии, Филипп Мисфельдер, заявил:
«Молодежный союз Германии и я лично сердечно поздравляем Дмитрия Дашкевича с днем рождения Далей -
Паліцыя Індыі арыштавала трох казлоў
Іх падазраюць у пашкоджанні паліцэйскага патрульнага аўтамабіля.
Па словах паліцыянтаў, затрыманыя казлы разам з іншымі чальцамі іх статка, забраліся на дах аўтамабіля. Машыну, цёмна-чырвоную Honda Ascot Innova, набылі толькі два дні таму. У выніку аўтамабіль быў падрапаны, пабіты некалькі шыбаў і пашкоджаныя шклоачышчальнікі.
-
Хваля салідарнасьці ў Празе – Зьміцер Дашкевіч
У панядзелак 25 сакавіка, на Дзень Волі, у сталіцы Чэхіі прайшоў першы з планаваных вечароў “Хваля салідарнасьці”, арганізаваны “Беларускім домам у Празе”. Першы вечар быў прысвечаны лідару Маладога Фронту, палітвязьню Зьмітру Дашкевічу.
-
Дзень Волі. Нью-Ёрк. 2013
23 сакавіка. 2013 год. Халодная Нью-Ёркская суботняя раніца. Насупраць нас узвышаецца шэры будынак ААН, вакол якога, што незвычайна для густа забудаванага Манхэтана, не месцяцца іншыя пабудовы. Ён, як быццам, зусім адзінокі. Аднак у яго архітэктуры адчуваюцца моц і надзейнасць, што кажуць: я непахісны і я незалежны. Далей
-
Татары Крыму: «Для нас Сталін і Гітлер аднолькавыя!»
21 снежня ў Сімферопалі (Украіна) група крымскіх татараў разагнала выставу, прысвечаную 133-годдзю з дня нараджэння Сталіна.
Стэнды ў цэнтры горада выставілі асобы, якія назваліся прадстаўнікамі расійскай грамадскай арганізацыі «Сутнасць часу — Крым». Далей
-
Акцыя салідарнасьці ў ЗША на гадавіну Плошчы (фота).
У сераду, 19 сьнежня 2012 году Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне “Пагоня” правяла мітынг салідарнасьці з палітзьняволенымі і з дэмакратычнымі нацыянальнымі апазыцыйнымі сіламі ў Беларусі. Далей
-
Украіна: плошча месцаў паленьня абмяжоўцаецца да 10%
Сёньня, 16 сьнежня, ва Ўкраіне прыняты новы закон аб забароне паленьня цыгарэтаў у грамадзкіх месцах.
Паводле закону плошча месцаў для паленьня ў рэстаранах абмяжоўваецца да 10%. Штраф за парушэньне складае ад 120 да 1200 даляраў. Апроч спецыяльна адведзеных месцаў, забараняецца паленьне тытунёвых вырабаў, электронных цыгарэтаў, кальянаў у памяшканьнях прадпрыемставаў, установаў, гатэляў, аэрапартах і вакзалах. Далей