• Леніна і камуністаў закідалі яйкамі 7 лістапада

    Леніна і камуністаў закідалі яйкамі 7 лістапада

    Юнакі выказвалі сваё стаўленьне да камунізму ў дзень бальшавіцкага перавароту — 7 лістапада. Маладафронтаўцы закідалі яйкамі помнік леніну й удзельнікаў афіцыйнага камуністычнанага мітынгу ў Менску.

    Былі затрыманы Павал СяргейРаман Васільеў, Міхаіл Мускі.

    Маладафронтаўцы скандавалі «Спыніць камунізм» і «Камунізм — пад трыбунал». Далей

  • Мікола Дземідзенка затрыманы падчас суду Бяляцкага (адноўлена)

    Мікола Дземідзенка затрыманы падчас суду Бяляцкага (адноўлена)

    3 лістапада падчас суду над праваабаронцам Алесем Бяляцкім затрымалі намесьніка старшыні МФ Мікалая Дземідзенку.

    Міколу вывелі з будынку суду, дзе праходзіць працэс над Бяляцкім з-за шэўрону Пагоні, каторы Дземідзенка мае на рукаве куртцы. За маладафронтаўцам прыехала белае жыгулі. Нумар не вядомы. Падчас затрыманьня ў Міколы адабралі тэлефон, але хлопец пасьпеў патэлефанаваць паплечнікам і паведаміць аб здарэньні.

     20.30. Міколу Дземідзенку адпусцілі з Маскоўскага РАУСа без складання адміністрацыйнага пратакола.

  • У панядзелак судзяць Юрася Карэтнікава

    У панядзелак судзяць Юрася Карэтнікава

    30.10.2011
    0
    1 280

    Сёньня, 30 кастрычніка, у Менску прыкладна праз гадзіну пасьля шэсьця ў Курапаты быў затрыманы Юрась Карэтнікаў, адзін з лідэраў Правага Альянса.

    Каля 17-й гадзіне Юрась патэлефанаваў з Першамайскага РАУС родным і паведаміў, Далей

  • Чэкісты не нагуляліся ў дзяцінстве…

    Чэкісты не нагуляліся ў дзяцінстве…

    У Менску затрыманы маладафронтавец Зміцер Крамянецкі, які меўся прыняць перададзеныя з Горадні ЛЯЛЬКІ ДЛЯ МАЦІ І ЖОНАК ПАЛІТВЯЗНЯЎ. Пра гэта актывіст паспеў паведаміць праз смс Насце Палажанцы.

    Выключнае па  цынізму і безпадстаўнасці здарэнне адбылося сёння ў Менску ў другой палове дня, хутчэй за ўсё ў раёне аўтавакзала “Усходні”. Перададзеныя Далей

  • “Як я паехаў у Дзісну і прыехаў у мёрскую турму…”

    “Як я паехаў у Дзісну і прыехаў у мёрскую турму…”

    Пасля свайго вызвалення з турмы пры Мёрскім РАУС мяне накрыла хваля пытанняў ад сяброў і чытачоў: што? як? чаму? Таму зараз пастараюся апісаць усе “прыгоды”, якія адбываліся са мной 7-10 кастрычніка.

    Некалькі тыдняў таму я даведаўся з публікацыі на сайце Радыё Свабода, што жыхары Дзісны збіраюцца праводзіць 8 кастрычніка Народны сход. Я вырашыў паехаць, хоць ведаў, што дарога зойме пяць гадзінаў у адзін бок, ганарару не хопіць на аплату аўтобусных квіткоў, а верагоднасць затрымання – ведаючы характар мёрскай “вертыкалі” – вельмі вялікая. Дабірацца планаваў з начлегам у Мёрах, бо з Глыбокага да Дзісны няма ні прамой дарогі, ні аўтобуснага маршрута. Далей

  • 10 кастрычніка судзяць Кастуся Шыталя

    10 кастрычніка судзяць Кастуся Шыталя

    У Мёрскім раёне затрыманы журналіст “Вестак” Кастусь Шыталь. Ён накіроўваўся ў Дзісну, але ў вёсцы Кацілава, што за 5 кіламетраў ад Мёраў, ДАІшнікі спынілі машыну, і прывезлі журналіста ў Мёрскі РАУС.

    Кастусь прабудзе ў райаддзеле міліцыі ў Мёрах прынамсі да панядзелка, 10 кастрычніка, калі над ім можа адбыцца суд. Як кажуць супрацоўнікі ДАІ, журналіста затрымалі, каб праверыць, ці не ён скраў рэчы з машыны па дарозе Глыбокае – Шаркоўшчына. Далей

  • Затрымлівалі сацыёлага Манаева, які выявіў падзенне рэйтынгу Лукашэнкі да 20%

    Затрымлівалі сацыёлага Манаева, які выявіў падзенне рэйтынгу Лукашэнкі да 20%

    Заснавальнік Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, доктар сацыялёгіі Алег Манаеў больш за тры гадзіны правёў у пастарунку. Ён быў затрыманы ў Менску незадоўга да ўдзелу ў прэзэнтацыі апошніх сацыялягічных дасьледаваньняў, якія сьведчаць пра небывалае падзеньне рэйтынгу кіраўніка дзяржавы.

    Падобнымі дзеяньнямі рэжым Лукашэнкі выяўляе страх перад праўдаю, перад рэальнымі статыстычнымі лічбамі. Затрыманьне Манаева сьведчыць пра высокую адзнаку працы прафесара Манаева й яго каманды ня толькі з боку грамадзтва. Далей

  • У Гомелі затрымалі Андрэя Цянюту

    У Гомелі затрымалі Андрэя Цянюту

    У Гомелі 4 кастрычніка затрыманы актывіст арганізацыі «Малады фронт» Андрэй Цянюта.

    Як паведаміў яго знаёмы Дзмітрый Карашкоў, прыкладна ў 11.00 ён сустракаўся з Цянютам каля абласной бібліятэкі на плошчы Перамогі. Да іх падышлі супрацоўнікі АМАП, папрасілі прад’явіць мабільныя тэлефоны. «Яны растлумачылі, што шукаюць украдзеныя мабільныя тэлефоны. Праверыўшы тэлефоны, супрацоўнікі АМАП запатрабавалі прад’явіць да агляду нашы заплечнікі. У Андрэя яны знайшлі расцяжку „Свабоду Дашкевічу“ і затрымалі яго», — сказаў Карашкоў. Паводле яго слоў, актывіста даставілі ў Чыгуначны РАУС. Далей

Старонка 8 з 8« Першая...45678