Талака па пакутным месцы (фота)

Талака па пакутным месцы (фота)

3 лістапада сябры кааліцыі “Наша альтэрнатыва” разам з грамадскімі актывістамі Гомеля прынялі ўдзел у памятным мерапрыместве на месцах масавых растрэлаў падчас сталінскіх рэпрэсій.

Неабыякавыя гамельчукі наведалі патяныя крыжы, падфарбавлі іх, усклалі кветкі, прыбралі тэрыторыю вакол.

Адметна, што сёлета ў памінальных мерапрыемствах узяў удзел праваслаўны святар.  Айцец Павал прачытаў малітву за ўпакой душ бязвінна памерлых.

Абапал Чарнігаўскай шашы знаходзіцца “Лес смерці”. Па сведчаннях старажылаў тут у 20-30-я гады мінулага стагоддзя расстрэльвалі людзей служкі НКУС. Энтузіясты праводзілі раскопкі ў гэтым лесе і знаходзілі сотні парэшткаў бязвінна загінулых. Іх папямць не ўшанавана належным чынам да сёй пары.

У пачатку 90-х улады ўсталявалі на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы вялікі крыж “Ахяврам массавых расстрэлаў” Колькі гадоў таму ў некалькіх кіламетрах ад яго з’явіўся яшчэ адзін “афіцыйны” крыж і памятны камень. Апошнія гады крыжы ў Гомельскіх Курапатах з’яўляюцца штогод. Вялікі новы крыж з’явіўся і сёлета побач з падгінлым і паваліўшымся. Актывісты аднавілі і паставілі на месца пакутны крыж.

Тэма сталінскіх рэпрэсіяў на Гомельшчыне даўно цікавіць мясцовых актывістаў. Сябрамі кааліцыі “Наша альтэрнатыва” у 2011 годзе быў зняты фільм пра рэпрэсіі “Лінія Сталіна – Гомельскі рэгіён ”

У гэтым лесе знаходзяцца агулам ужо 6 памятных крыжоў, але колькі яшчэ іх трэба ўсталяваць, пакажа толькі гісторыя, калі будуць праведзеныя грунтоўныя даследванні на гэтым месцы.

Яўген Якавенка

фота — пані Падкагальная

http://spasemstranu.com/

Падзяліцца:

Каментары