25 траўня распачнецца 1 этап вялікай талакі ў Курапатах!

25 траўня распачнецца 1 этап вялікай талакі ў Курапатах!

   З 25 траўня па 3 чэрвеня ва ўрочышчы Курапаты пройдзе нацыянальная талака. Мэта — прыбраць смецце, хмызняк і сухое галлё, расчысціць сцежкі паміж магіламі.

У талацэ возьмуць удзел ініцыятыва «Уратуем Курапаты», партыя БНФ, АГП, БХД, «Гавары праўду», «Еўрапейская Беларусь», «Маладыя дэмакраты», «Малады фронт», «Zмена».

У першы дзень талакі, 25 траўня, валанцёры збяруцца а 12 гадзіне ля Крыжа Пакуты. Тут памоляцца, а потым пачнуць прыбіраць урочышча.

Адзін з каардынатараў ініцыятывы «Уратуем Курапаты» Уладзімір Раманоўскі паведаміў: ёсьць дамоўленасць з «Зеленбудам», супрацоўнікі якога будуць выразаць хмызняк і падпілоўваць сухое галлё, якое валанцёры будуць выносіць з лесу і грузіць разам з побытавым смеццем у грузавік.

  Малады Фронт заклікае ўсіх далучыцца да гэтага мерапрыемства!

Расклад талокаў можна паглядзець тут:

http://kurapaty.by/vyalikaya-talaka-u-kurapatah-raspachnetstsa-25-traunya-u-12-00-rasklad-talokau

1-этап Талакі, прысвечаны 25 -м угодкам з’яўлення артыкула “Курапаты — дарога сьмерці” Зянона Пазняка і Шмыгалева ў ЛіМе 3 чэрвеня 1988 года пройдзе па наступным раскладзе:

25 траўня 2013 (субота)        –   12-00 – 18-00
27 траўня 2013(панядзелак) –    17-00 – 20-00
28 траўня 2013( аўторак)      –    17-00 – 20-00
29 траўня 2013(серада)        –    17-00 – 20-00
30 траўня 2013 (чацвер)       –    17-00 – 20 -00
31 траўня 2013(пятніца)        –    17-00 – 20-00
1 чэрвеня 2013(субота)      –    12-00 – 18-00

А непасрэдна 3 чэрвеня 2013 г. адбудзецца круглы стол, прысвечаны 25-годдзю адкрыцця Курапатаў.

2-этап Талакі, прысвечаны Міжнароднаму Дню памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсій, што адзначаецца 23 жніўня, пройдзе 15 -22 жніўня 2013 года

3- этап Талакі да 29 кастрычніка – Дня ўшанавання памяці  ахвяр таталітарных рэпрэсій у Беларусі – пройдзе 21-28 кастрычніка 2013 года.

У перыяд паміж этапамі сябры ініцыятывы “За ўратаванне Курапатаў” прапануюць праводзіць талаку Талаку раз у тыдзень па аўторках з 17-00 да 20-00.

 

Ініцыятыва “За ўратаванне Курапат” таксама звяртаецца па дапамогу – для Талакі патрэбныя:
— граблі,
— сякеры,
— пілы і нажоўкі,
— кустарэзы і секатары,
— вёдры і вялікія мяшкі для сьмецця
— працоўныя пальчаткі
— іншы працоўны інвентар.

Падзяліцца:

Каментары