Чаму Максім Танк — «роўны пацан»? 5 прычынаў

Чаму Максім Танк — «роўны пацан»? 5 прычынаў

Той, хто лічыць паэта «нявартым увагі камуністам» – нічога не разумее ані ў паэзіі, ані ў міжваенным жыцці Заходняй Беларусі. ТОП-5 прычынаў цікавіцца класікам.

Некалькі фактаў з жыцця паэта, палітвязня, заходніка Яўгена Скурка (Максіма Танка).

1). «Танк – камуніст?». Танк сапраўды быў чальцом КПЗБ, але на той момант моладзь туды ішла найпер за змаганнем, не зважаючы на Маркса альбо «Капітал». КПЗБ – самая «адарваная» палітычная сіла на той момант: яе чальцы не толькі лепяць улёткі ды вешаюць сцягі, але забіваюць правакатараў (знакаміты Прытыцкі, напрыклад, адкрыў страляніну ў судзе), рыхтуюць дыверсіі і г.д.

Жыццё ў беларусаў ды ўкраінцаў за Польшчай сапраўды было «не цукар»: нацыянальныя школы зачыняліся, прыродныя багацці вывозіліся на захад, нязгодныя траплялі ў турмы (Бяроза-Картузкая на Берасцейшчыне – ці не самы жорсткі канцлагер міжваеннай Польшчы). Нажаль, правыя нацыяналісты не змаглі забяспечыць дастойнага адпору рэжыму, таму ініцыятыву перахапілі «левыя». Трагедыя КПЗБ яшчэ і ў тым, што большасць яе аткывістаў пасля польскіх турмаў адправілася ў сталінскія лагеры, адкуль вярнуліся адзінкі…

2). «Танк – нацыяналіст?». Танк – нацыяналіст, хоць і з левым ухілам. Пра сцяг, напрыклад, ён пісаў яшчэ ў 1930-м (як меў 18 год!):

 …Пад сцягам бел-чырвона-белым
Чакае перамога нас
Няхай жа меч пагоні ззяе!..

Пытанне мовы для Танка як і для большасці яго паплечнікаў наогул не стаяла – беларуская была сродкам зносінаў, вершаў, лозунгаў. На пачатку 90-х, перад смерцю, вітаў адраджэнне мовы і сімвалаў: так, у 1993 г. у сваім дзённіку разважаў: «Зараз наша мова, якая доўгі час была і ў загоне і ў прыгоне, патрабуе грунтоўнай рэстаўрацыі ды ачышчэння…» Выступіў супраць ганебнага рэферэндуму 1995 г. па вяртанні бальшавіцкай сімволікі.

3). «Танк стараўся дзеля славы?» Маленькі прыклад: Танк не хацеў вуліцы свайго імя, разважаючы паўжартам: «Хопіць нам з Брылём (Янкам Брылём) Танкавай і Брылёўскай»

4). «Танк ”скурвіўся” за савецкім часам?» Не, не скурвіўся, рабіў як мог. Напрыклад дапамагаў апальнай нацыяналістцы-паэтэсе Ларысе Геніюш, якая па вяртанні з лагероў пісала ў адным з лістоў: «Максім Танк! Вельмі добра, што вы ёсць на свеце…» (1967). Спадарыня Ларыса бачыла ў ім ня толькі талент на фоне шэрых «пралетарскіх пісьменнікаў», але і роднасную душу, беларуса-заходніка.

5). «Танк — …лукашыст?» У адрозненні ад таго ж пісьменніка Івана Шамякіна, які пэўны час сімпатызаваў Лукашэнку, ці ад мастака Савіцкага, Танка наўрадці можна залічыць да прыхільнікаў «Гаранта Канстытуцыі». Сатырычную «Лысагорскую паэму» пачатку 90-х паэт чамусці ацаніў…

Працяг будзе.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Унук Вялеса (Nov 07, 2012:10:54)Адказаць

    “У адрозненні… ад мастака Савіцкага” -шукаеце любую прычыну ўкусіць, прынізіць значэньне Савіцкага. А спытайце ў спадароў жыдоў: хто ў савецкі час быў нацыяналістам нумар адзін- і атрымаеце адказ: САВІЦКІ. Не Пазьняк, ня Быкаў і гд. Адзін Савіцкі Адкрыта крытыкаваў захват жыдамі сферы культуры, мастацтва і гд. Каго з усёй бел.культуры зараз так люта ненавідзяць жыды і падмяняюць Шагалам?! САВІЦКАГА. і яго дастойную прадаўжальніцу ў справе выкрыцьця ЎСІХ акупантаў РБ — Ніну Аксёнчык. Больш сапраўдных нацыяналістаў ў нас няма. Нават Пазьняк так і яшчэ не дарос, каб называцца беларускім нацыяналістам. Яго “нашы габраі” і здаюць: Вячорка, “Свабода” і інш.