ТБМ. Створым сваю перамогу!

ТБМ. Створым сваю перамогу!

За гады кіраваньня Лукашэнкі гісторыя грамадзянскай супольнасьці наўмысна пераўтвараецца ў гісторыю паразаў. Мы ня маем посьпехаў, прастора для дзейнасьці ўвесь час зьмяншаецца. Любая актыўнасьць выклікае яшчэ большы супраціў з боку дзяржавы.  Але нам, як незалежнаму грамадзтву надзвычай важна мець перамогі. Неабходна дасягаць вынікаў, дэманстраваць еднасьць.

Мы маем падобныя прыклады. Пасьля падзеяў 19 сьнежня альбо масавых арыштаў удзельнікаў “маўклівых пратэстаў” людзі прадэманстравалі здольнасьць арганізаваць дапамогу рэпрэсаваным. Аднак, трэба ўмець ствараць такія кампаніі ня толькі тады, калі людзі сядзяць у турмах.

tbm

Сёньня Таварыства Беларускай мовы апынулася ў няпростай сытуацыі. Кошты арэнды падвысіліся і для арганізацыі праблематычна далей утрымоўваць офіс. ТБМ дваццаць год працуе на карысьць нашай беларускай мовы. Гэта не палітычная партыя ці рух, да якіх у кожнага могуць быць пытаньні.

tbm2

Дапамагчы  ТБМ — справа нашага гонару і магчымасьць атрымаць перамогу, важную ў час, калі такіх перамогаў амаль няма.

tbm1

Малады Фронт пачынае кампанію па збору сродкаў. Пералічыць грошы можна праз любое аддзяленьне Белпошты, на рахунакі Webmoney:  B113622712368 (беларускія рублі), E283244759093 (эўра), B113622712368 (даляры).

Гэтаксама ў бліжэйшы час мы правядзем шэраг канцэртаў і іншых мерапрыемстваў у падтрымку ТБМ. Мы заклікаем далучацца да нас.

 

 

Падзяліцца:

Каментары