Тэрмінова: Зьміцер Дашкевіч у карцары!

Тэрмінова: Зьміцер Дашкевіч у карцары!

Сёння Наста Палажанка паехала ў горацкую калонію, каб павіншаваць свайго будучага мужа Змітра Дашкевіча з 30-годзьдзем. Аднак замест спаткання з палітвязнем дзяўчына даведалася непрыемную навіну і выслухала шматлікія абразы ў сваю адрэсу ад кіраўніка калоніі. Кавалёва А.М.

Сп. Кавалёў не дазволіў Палажанцы сустрэцца са Зьмітром Дашкевічам на падставе таго, што спатканне пашкодзіць палітвязьню. Якім чынам Дашкевічу будзе нанесена шкода — начальнік калоніі не патлумачыў.

У дадатак сп. Кавалёў прынізіў 20-гадовую дзяўчыну, сказаўшы, што яна Змітру — ніхто. Гутарка адбывалася ў прысутнасці 4-х мужчын-прадстаўнікоў адміністрацыі калоніі, ні адзін з якіх не стаў на абарону нявесты.

Перад гэтым, сутыкнуўшыся ў калідоры з шэраговым супрацоўнікам калоніі, Наста Палажанка даведалася, што Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцары, з якога выйдзе 25 ліпеня. Аніякіх акалічнасцяў больш даведацца не атрымалася.

Сп. Кавалёў напачатку адмаўляў гэтую інфармацыю і сцвярджаў, што з Дашкевічам усё добра, але, пабачыўшы добрую інфармаванасць Палажанкі, перастаў хлусіць і прызнаў факт заключэння палітвязня ў карцар.

Хутка ў Палажанкі і Дашкевіча адбудзецца вяселле. Маладыя не могуць распісацца з-за недахопу ўсяго аднаго дакумента — пашпарта Дашкевіча, які знаходзіцца ў сутарэннях КДБ. Наста Палажанка патрабавала, каб адміністрацыя калоніі накіравала запыт на дакумент, але ёй нахабна паведамілі, што шукаць пашпарт — гэта не справа калоніі. На пытанне, як жа яны ўтрымоўваюць чалавека, не маючы пацвярджэння яго асобы, сп. Кавалёў адказаў, што іх задача — сачыць за тым, каго прывезлі. А каго  прывезлі — не іх справа.

Кавалёў сказаў, каб заяву на вяртанне пашпарту пісаў сам Дашкевіч. На пярэчанне Палажанкі, што Дашкевіч не можа нічога напісаць, калі ён у карцары, а адваката ў мінулы раз літаральна выставілі з калоніі, Кавалёў “міласціва” аддаў загад адправіць запыт на пашпарт Дашкевіча ад імя калоніі.

Вы можаце павіншаваць Змітра Дашкевіча з Днём народзінаў, адправіўшы ліст, паштоўку ці тэлеграму па адрасе:

вул. Дабралюбава, 16, ВК-9 (карантын)
213410. г. Горкі

Дашкевічу Зьмітру Вячаслававічу

Падзяліцца:

Каментары

  1. Andrus (Jul 20, 2011:17:40)Адказаць

    Капец проста. :(((
    рэжыму не пазьбегнуць люстрацыі.