Топ-10 навяртаньняў вядомых мэтал-выканаўцаў

18.07.2011:09:00
2
1 126
Навіны, Сьвет
Топ-10 навяртаньняў вядомых мэтал-выканаўцаў

У XX стагодзьдзі некаторыя заходнія рокеры выступалі супраць хрысьціянскіх каштоўнасьцяў, загульваючы з сатанізмам ды язычніцтвам. Затое, напрыканцы 1960-х гадоў пачалі набіраць моц рокерскія каманды з хрысьціянскай тэматыкай у творчасьці.

Адным з піянэраў такой музыкі стала псіхадэлічная група Mind Garage. Потым, чатыры веруючых амэрыканцы стварылі групу Petra, якая спачатку давала канцэрты ў парках, а па заканчэньні канцэртаў удзельнікі групы вялі хрысьціянскую пропаведзь.

Прадстаўляем вашай увазе топ-10 найвядомейшых навяртаньняў да хрысьціянства сярод мэтал-тусоўкі:
10 месца. Філдзі (Fieldy) – KORN.
Кінуў наркотыкі ды іншую гідоту пасьля таго, як яго бацька, які навярнуўся ў хрысьціянства, выказаў на сьмяротным адры свае астатняе жаданьне: каб сын знайшоў Бога.

9 месца. Дэн Шпітц (Dan Spitz) — ANTHRAX.
Забыўся, што ён габрэй – і прыйшоў у хрысьціянства. Мажліва, гэта і зрабіла Дэна і Дэйва Мастэйна сябрамі.

8 месца. Том Арайа (Tom Araya) — SLAYER.
Хрыстос прыйшоў навучыць нас любові і цярпеньню. Жывіце ў міры, любіце адзін аднаго“. Дэйв Ламбарда (Dave Lombardo), кажуць, пайшоў у той жа стэп…

7 месца. Пітэр Стыл (Peter Steele) — TYPE O NEGATIVE.
Я быў народжаны каталіком і, думаю, з часам вярнуся да гэтага. Я веру ў Ісуса і ў Бога, але я не стану запіхваць сваю веру вам у глотку. Гэта асабістае. Я хачу пабачыць сваіх бацькоў, калі памру… “.

6 месца. Ніка Макбрэйн (Nicko McBrain) — IRON MAIDEN.
Без Царквы, без веры ў Бога… я ня ведаю, дзе б я быў зараз. Я б хацеў, каб маё жыццё было карысна Яму“.

5 месца. Дзі Шнайдэр (Dee Snider) — TWISTED SISTER.
На выступе ў Parents Music Resource Center сказаў: “Я быў народжаны і ўзгадаваны на хрысьціянскіх прынцыпах, і да сёньня трымаюся гэтых поглядаў“.

4 месца. Сі Сі Дэвілле (C.C. Deville) — POISON.
Стаў хрысьціянінам некалькі год таму, ды актыўна прапагандуе гэта ў прэсе. За што і атрымлівае праклёны ад колішніх фанатаў.

3 месца. Эліс Купер (Alice Cooper).
Неспадзяваны кульбіт зрабіў адзін з галоўных “страшыдлаў” рок-музыкі, агучыўшы некалькі год таму свае рэлігійныя погляды. “Лёгка піць піва. Прасьцей простага разьнесьці ў “хлам” нумар гатэлю. А вось быць хрысьціянінам – вельмі цяжка. Гэта сапраўдны выклік, сапраўдная барацьба!” Дарэчы, Эліс Купер зараз займаецца дзіцячым служэньнем у царкве ў сваім штаце.

2 месца. Браян Уэлч (Brian ‘Head’ Welch) — KORN, HEAD.
У 2005 годзе заявіў, што “выбраў Госпада Ісуса Хрыста як свайго Збаўцу” і гатовы прысьвяціць усе свае творчыя высілкі дзеля сьвятой мэты служэньня. З гэтай прычыны Ўэлч зышоў з KORN і рушыў у сольнае плаваньне па музычных і літаратурных хвалях.

1 месца. Дэйв Мастейн (Dave Mustaine) – MEGADETH.
Заявіў: “Я быў уратаваны ў 2002 годзе“. З таго часу праславіўся тым, што выганяў “нячыстых”, накшталт Rotting Christ з фэстываляў і зборных канцэртаў, у якіх браў удзел.

Паводле www.bratstvo.info

Падзяліцца:

Каментары

  1. Pauliuk (Jul 28, 2011:18:31)Адказаць

    Варта сюды было б дадаць Боба Дылана, P.OD.

    • -M-F- (Jul 29, 2011:10:08)Адказаць

      дзякуй. Яшчэ зоймемся.
      ЗЫ Гэты артыкул недзе год таму Кіркевіч у гарадзенскай газэце зьмяшчаў.