TOP-5 спосабаў упрыгожыць свой горад да Дня Волі

TOP-5 спосабаў упрыгожыць свой горад да Дня Волі

Я не магу гарантаваць вам стоадсоткавай бяспекі, але прапанаваныя мной ідэі дапамогуць вам незаўважна для варожых вачэй убраць у бел-чырвона-белыя колеры родны горад і стварыць святочны настрой яшчэ колькім яго жыхарам.

1) Першая ідэя, якая прыходзіць у галаву практычна кожнаму – запусьціць у неба сьцяг на паветраных балёніках. Але не абавязкова выдаваць сябе з вялікім сцягам, які перад запускам яшчэ трэба належным чынам выпрастаць, прывязаць да не менш за тузіна паветраных шароў. Гэта ўсё зойме значны час і прыцягне да вас непатрэбную ўвагу. Можна абыйсціся ўсяго адным шарыкам і невялікім сцягам, намаляваным на звычайным альбомным аркушы паперы. Такі сцяг можна  запусціць у палёт нават з вакна ўласнага дома –дзякуючы сваёй меншай вазе ён ня толькі больш пратрымаецца ў паветры, але і праляціць ня меншую адлегласць.

25_sak_pol2

2) Крыху трохі забыты, але, бадай, самы прыгожы спосаб – бел-чырвона-белыя стужкі. На слупах, на лавах, на прыпынках грамадскага транспарту і на дрэвах – чапляйце іх на ўсё, што трапіцца пад гарачую руку. Асабліва святочна стужкі выглядаюць на галінах яшчэ не пакрытых зелянінай дрэў, і калі завязваць па адной стужцы на дрэва на доўгай алеі. Ну а здабыць стужку нацыянальнай афарбоўкі зусім проста. У краме, дзе прадаюцца тканіна, ніткі і іншыя дробязі для рукадзелля, набываеце белую атласную стужку, а ў краме канцылярскіх прыналежнасцяў – чырвоны маркер – і маркерам на стужцы па сярэдзіне малюеце чырвоную палоску.

25_sak_har4

3) Калі не баіцеся патануць ці прамачыць ногі, то можаце ўспомніць дзяцінства, пускаючы на ваду папяровыя караблікі. Караблікі, канешне, павінны быць адпаведнага дызайну – з чырвонай палоскай на баку борта, альбо з прымацаваным на прутку невялічкім бел-чырвона-белым сцяжком. Ну і безумоўна, плёскацца варта не ў лужынах, а ў рацэ, ручаіне, сажалцы ці якім іншым вадасховішчы, якое ёсьць у вашым горадзе, і побач з якім наладжана зона для адпачынку.

SluckDzenVoli9

4) «Белай крэйдай на асфальце я малюю слова “Досыць!”…» – пяецца ў адной старой моладзевай песьні, а я прапаную гэтае слова замяніць/дапоўніць намяляваным на асфальце бел-чырвона-белым сцягам. Белай крэйдай можна разжыцца ў краме канцтавараў, ці папрасіць малодшую сястру прынесці са школы, а вось для чырвонага колеру можна скарыстаць кавалак чырвонай цэглы – бадай, адзінае, чым мы маглі маляваць ў сваё дзяцінства. У гэтым годзе пашанцавала, што Дзень Волі выпадае на нядзелю, і вам бяспечней будзе рабіць сваю справу прыкланда ў 5-6 гадзін раніцы, калі вуліцы яшчэ бязлюдныя, бо такія мастацкія практыкаванні займуць у вас не адну хвіліну.

konkmalun_22

5) Апошні спосаб трохі больш рызыкоўны, але калі вы адважыцеся яго ажыццявіць, спадзяюся, атрымаеце асалоду ад прыліву адрэналіну. Прапаную магніцікамі прымацаваць на грамадскі транспарт невялікія, памерам з далонь, папяровыя сцяжкі. Выходзячы з аўтобуса і абыходзячы яго, каб, напрыклад, перайсьці дарогу, як ня ў чым не бывала плясніце далонню на яго бок альбо зад невялічкі сцяжок, прыклеены да магніта, і бяз усялякай мітусні ідзіце далей па сваіх справах. Альбо наадварот, тое ж самае можна зрабіць уваходзячы ў дзьверы транспарту самым апошнім. Сцяжок канешне можа дацягваць сваім памерам і да ліста А4, але тады вам трэба мець схільнасці камікадзэ і хутчэй уцякаць ад памечанага вамі транспарту, альбо рабіць усё, праязджаючы міма аўтобуса на ровары.

Для самых няўрымсьлівых змагароў і патрыётаў прапаную забацаць нешта такое:

 

P.S. У любым разе, што бы вы не рабілі, падзяліцеся гэтым з сябрамі, выкарыстоўваючы хэш-тэг #25sakavika. Будзьма ж ствараць атмасферу свята ў медыйнай прасторы.

Сэлфі на Дзень волі

Люцыян Таполя

Падзяліцца:

Каментары