Трэніроўка СПК «Ваяр». Маладафронтаўцы вучацца працаваць са зброяй

Трэніроўка СПК «Ваяр». Маладафронтаўцы вучацца працаваць са зброяй

У суполцы «Ваяра» ў фэйсбуку зьявіўся запіс: «Адбыўся чарговы выезд нашай суполкі. У праграме — адпрацоўка тактычных навыкаў з парамэдыцыны і праца са зброяй. Дзякуй ўсім, хто прыехаў. Было файна!!!»

Пра ваярскія справы клюбу а таксама наконт магчымага ціску з боку ўладаў распавядае маладафронтавец Мікалай Дземідзенка: «Праблемаў [з уладамі] няма і не павінна быць. Мы не займаемся контрпаліцэйскай дзейнасьцю. Гэта спорт, мы гуляем у страйкбол. Іншых мерапрыемстваў пакуль ня было. Фактычна, гэта нацыянальны гурток для людзей, якія хочуць актыўна бавіць час.

«Мы размаўляем пра беларускі патрыятызм, гэта самае галоўнае», — дадае Мікалай Дземідзенка.

Дземідзенка таксама адмаўляе, што «Ваяр» — гэта падрыхтоўка да вайсковых дзеяньняў.

«Па-першае, мы спадзяемся, што вайны ня будзе. Мы з’явіліся як адказ грамадзтва на ўзрослую колькасьць прарасейскіх арганізацыяў, якія, на наш погляд, сапраўды рыхтуюцца да вайны. Гэта наш пратэст.

Па-другое, да клюбу можа далучыцца абсалютна кожны. Мы набіраем усіх, нам піша шмат людзей. Гэта людзі з рознымі палітычнымі поглядамі, адрознымі ад нашых. Нават тыя, хто чакае пагрозы з Захаду, бо яны ў „Ваяры“ сярод тых, хто будзе змагацца за Беларусь, і мы іх прымаем якраз таму, што ня хочам даводзіць сытуацыю да той, якая склалася ва Украіне. Мы разумеем, што трэба размаўляць з усімі, што трэба пазьбегнуць канфрантацыі. Мы не адпрацоўваем узяцьце лесьвічных пляцовак, як гэта робяць казакі. Я ня думаю, што нехта з нас атрымае рэальны вайсковы досьвед пасьля гульні ў страйкбол».

Арганізатары заклікаюць патрыётаў далучацца да «Ваяра», каб разам мы маглі абараніць нашу Бацькаўшчыну ад расейскай агрэсіі і пракрэмлёўскай пятай калёны.

Тэкст паводле: www.svaboda.org 
Фота: РС

Падзяліцца:

Каментары