Тры пытанні да Алега Гайдукевіча

Тры пытанні да Алега Гайдукевіча

У сувязі з імклівай эвалюцыяй партыі ЛДПБ Сяргея Гайдукевіча ў бок «дэструктыўнай апазіцыі», хацелася б задаць некалькі пытанняў новаму намесніку старшыні партыі Алегу Гайдукевічу, былому начальніку Фрунзенскага РАУС Менску. 

 31 жніўня Алег Гайдукевіч напісаў рапарт на звальненне з МУС, абраўшы такім чынам палітычную кар’еру. «У палітыку трэба прыходзіць ня так, як некаторыя нашы палітыкі – інстытут скончылі і сталі палітыкамі. Неабходна прайсці жыццёвы шлях, кімсці стаць, дасягнуць нейкіх маральных, чалавечых, жыццёвых якасцяў,» — пракаментаваў Гайдукевіч-малодшы свой выбар.

Фота “БелГазеты”

Паколькі «маральныя якасці» міліцыі апошнім часам ставяцца пад сумнеў большасцю грамадзянаў краіны, лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч, бацька  Алега, на ўсялякі выпадак дапоўніў разважанні сына: «Алег быў самым адкрытым міліцыянтам у МУС. Ён жа — міліцыянт чысты, ён займаўся міліцэйскімі справамі, на самай справе лавіў злачынцаў».

Чым насамрэч займаўся Алег Гайдукевіч на сваёй пасадзе?

За перыяд з 2009 па 2012 г. праз Фрунзенскі РАУС прайшло больш за СОТНЮ апазіцыйных актывістаў: хлопцы з «Еўрапейскай Беларусі», затрыманыя за Плошчу-2010, у тым ліку фігуранты «справы дзекабрыстаў», маладафронтаўцы, якія не выходзілі з «сутак» у 2012-м, актывісты сацыяльных сетак…

Самы папулярны артыкул для актывістаў — 17.1 КаАП  «дробнае хуліганства», пад які падпадае тая ж лаянка матам. Як фабрыкуюцца падобныя артыкулы – даўно вядома: чалавека бяруць, напрыклад, на выходзе з пад’езду перад нейкім мерапрыемствам, а пасля ўжо самі міліцыянты выступаюць сведкамі на судзе: «нецензурно ругался в общественном месте…» У канцы артыкула мы прыводзім прозвішчы затрыманых  актывістаў з 2009 па 2012 гг.

6 ліпеня 2011 г. Алег Гайдукевіч асабіста кіраваў брутальным разгонам «маўклівай акцыі» ў Менску. Пасля гэтага лідэр ЛДПБ быў вымушаны апраўдвацца перад журналістамі за сына, тыпу: «Найбольш карэктнае стаўленне да затрыманых было менавіта ў Фрунзенскім РУУС…» Недарэчная цытата выклікала шквал каментароў сведкаў такога «гуманізма» на сайце «Нашай Нівы».

У сувязі з усім вышэйзгаданым хацелася б задаць першае пытанне:

 1) Ці не хочаце вы, Алег Сяргеевіч, будучы зараз публічным палітыкам, папрасіць у людзей прабачэнне за вашыя незаконныя загады падначаленым, за хлуслівыя рапарты, сфальшаваныя пратаколы, за разгон мірных мерапрыемстваў, накшталт акцыі 6 ліпеня?

Цікава, дарэчы, што ў адрозненні ад сына, лідэр партыі Сяргей Гайдукевіч, па яго словах, адным з першых (студзень-люты 2011) прызнаў існаванне ў Беларусі палітвязняў і запатрабаваў іх вызвалення, аб чым распавёў у інтэрв’ю Еўрарадыё.

Справа Лінкуса

 Праваабаронца Валер Шчукін упэўнены, што Гайдукевіч зышоў з МУС зусім не таму, што марыў стаць палітыкам, а з-за справы «садыста Лінкуса». Дзінас Лінкус – былы намеснік начальніка Фрунзенскага РАУС, злачынствы якога, на думку Шчукіна, доўгі час пакрываў Гайдукевіч.

Майор Лінкус атрымаў 4 гады калоніі за тое, што збіў свайго падначаленага на 5-ы дзень працы ў дэпартаменце «Аховы» МУС ў Горадні. Туды ён быў пераведзены з Менску, пасля таго, як рэгулярна ставаў героем рознага роду скандальных гісторыяў. Яго падазравалі ў згвалтаванні. У свой час Лінкус затрымліваў палітычных актывістаў разам са Шчукіным.

Як піша «Народная Воля», за некалькі дзён да вынясення выраку былому падначаленаму Алег Гайдукевіч ахарактэрызаваў яго як «вопытнага кіраўніка». І зазначыў, што заўжды падасць яму руку пры сустрэчы.

2)   Алег Сяргеевіч, як вашыя выбаршчыкі маглі б ацаніць сяброўства намесніка старшыні ЛДПБ з «садыстам Лінкусам»?

 «Розная бывае апазіцыя…»

«У беларускім грамадстве існуе думка, што апазіцыянер – гэта чалавек, якога пастаянна б’юць дубінкай, пакрыўджаны, няшчасны і пакутуе ў турме альбо на плошчы. Але розная бывае апазіцыя…» — не будзем спрачацца з прафесіяналам наконт дубінак, лепш прыгледзімся да «рознай апазіцыі».

Лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч, які быў спарынг-партнёрам Лукашэнкі на выбарах 2001, 2006, 2010 (зняўся, не падаўшы подпісаў), які патрабаваў зняцця Казуліна ды Мілінкевіча з гонкі, які заявіў у 2006-м, што міліцыя «ўратавала» моладзь з намётавага мястэчка ад п’янства ды хваробаў, раптоўна ператварыўся ў …«апазіцыянера».

«Народ Беларусі асуджае ўладу, і гэтую праўду схаваць немажліва. І гэта яшчэ мякка сказана…» — гэта Гайдукевіч ужо разліву восені 2011 г., — «…навіны БТ — …скажам шчыра, ванітуе ад гэтага (…) Хутка падымуць голаву працоўныя калектывы і ўвесь народ!» Такое адчуванне, што чытаеш «Хартыю», а ў вас?

Аднак усе шляхі да адступлення «вопытны палітык» ніколі не адсякаў: «Урад не ў стане сказаць Лукашэнку праўду, што яго даручэнні ў асноўным невыканальныя… Вярхушка ўлады застаецца ў адзіноце». Кіраўнік, хіба проста ня ведае, што адбываецца на франтах, як Гітлер у 1945-м.

Гайдукевіч – ці не самы прарасейскі палітык на Беларусі. Ён выступаў за ўвод расейскага рубля, прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі (сустракаўся з прэзідэнтам апошняй), зараз дамагаецца аўдыенцыі з Пуціным. Прарасейскасць мажліва і была прычынай зыходу з выбарчай дыстанцыі Гайдукевіча ў 2010-м. З таго часу ўсё пайшло ня так…

Ідэальная карціна для Гайдукевіча – роля «канструктыўнай апазіцыі» у парламенце, дзе ЛДПБ будзе суседнічаць з камуністамі, партыяй Ляўковіча ды, напрыклад, «Белай Руссю». Аднак сёння, акурат пасля парламенцкіх выбараў, да гэтай ілюзіі як ніколі далёка.

3) Як вы глядзіце на тое, Алег Сяргеевіч, каб па добрым беларускім «апазіцыйным» звычаі паглядзець на краіну з таго боку кратаў?

(Былы намеснік старшыні ЛДПБ дэпутат Мінгарсавета Уладзімір Карунас усё ж такі не змог пазбегнуць такой долі…)

Затрыманыя актывісты апазіцыі, якія прайшлі праз Фрунзенскі РАУС г. Менск (у дужках дата затрымання):

 Вінярскі Максім (2009-03-19)

 Ладуцька Алег (2009-03-19)

 Вінярскі Максім (2009-10-14)

 Александровіч Вадзім (2010-04-25)

 Кулеш Ільля (2010-12-19)

 Мельнікаў Пётр (2010-12-19)

 Бруй Павал (2010-12-19)

 Кузняцоў Ільля (2010-12-19)

 Пуліновіч Аляксей (2010-12-19)

 Клюеў Сяргей (2010-12-19)

 Сцяшэнка Аляксандр (2010-12-19)

 Ярашэвіч Ірына (2010-12-19)

 Саўчук Арцём (2010-12-19)

 Мядзведзь Леанід (2010-12-19)

 Ількевіч Аляксандр (2010-12-19)

 Ясюк Уладзімер  (2010-12-19)

 Кніга Настасся (2010-12-19)

 Мацкойць Сяргей (2010-12-19)

 Гаўрылаў Алег (2010-12-19)

 Сакрэт Яўген (2010-12-19)

 Клышэйка Вадзім (2010-12-19)

 

Вашкевіч Аляксандр (2010-12-19)

 Язерскі Сяргей (2010-12-19)

 Мельнічэнка Антон (2010-12-19)

 Яцкоў Усевалад (2010-12-19)

 Кудаш Раман  (2010-12-19)

 Міхалап Павал (2010-12-19)

 Паўлюкевіч Сяргей (2010-12-19)

 Серада Аляксей (2010-12-19)

 Хведарук Зьміцер (2010-12-19)

 Якавенка Міхаіл (2010-12-19)

 Сяргееў Сяргей (2010-12-19)

 Нікішын Дзьмітрый (2010-12-19)

 Лугін Максім (2010-12-19)

 Марголенка Ала  (2010-12-19)

 Лазарчык Алена (2010-12-19)

 Сіхарулідзэ Леанід (2010-12-19)

 Фурман Валянціна (2010-12-19)

 Барткевіч Алена (2010-12-19)

 Гудзень Дзіяна (2010-12-19)

 Якубоўскі Дзьмітрый (2011-03-25)

 Пятрова Ірына (2011-03-25)

 Кірджык Кшыстаў (2011-03-25)

 Кастусёў Андрусь (2011-03-25)

 Ерусалімская Кацярына (2011-03-25)

 Гумінскі Сяржук (2011-03-25)

 Вінярскі Максім (2011-03-25)

 Станеўскі Павал (2011-04-19)

 Грынман Настасься (2011-04-25)

 Бугаёў Аляксандр (2011-04-25)

 Кубашэўска Дарота (2011-04-25)

 Хайнрых Катрын (2011-04-25)

 Кроп Хендрык Ян (2011-04-25)

 Хансэн Гвідэ (2011-04-25)

 Ролік Яніна (2011-04-25)

 Шэлхас Андрэас (2011-04-25)

 Грынец Юльяна (2011-04-25)

 Багачык Ігар (2011-04-25)

 Вітко Алена (2011-04-25)

 Яромчанка Ягор (2011-04-25)

 Слюсар Сяргей (2011-04-25)

 Трухановіч Ігар (2011-04-26)

 Ерусалімская Кацярына (2011-06-07)

 Шэўцоў Сяргей (2011-06-22)

 Сыцько Стэфан (2011-06-29)

 Арапіновіч Аляксандр (2011-06-29)

 Юхноўскі Дзяніс (2011-06-29)

 Шасцерык Уладзімір (2011-06-29)

 Закрэўскі Аляксей (2011-06-29)

 З’якаў Эрык (2011-06-29)

 Сарачук Юліан (2011-06-29)

 Сіроцін Кірыл (2011-07-03)

 Іваноў Сяргей (2011-07-03)

 

Валасач Яўген (2011-07-03 )

 Быстры Валянцін (2011-07-03)

 Дземскі Дзяніс (2011-07-03)

 Шаханаў Дзмітры (2011-07-03)

 Патапчык Аляксей (2011-07-03)

 Ігнатчык Яўген (2011-07-03)

 Германенка Алег (2011-07-03)

 Жыбуль Андрэй (2011-07-03)

 Кавалёў (2011-07-06)

 Камянецкі Зьміцер (2011-07-06)

 Красоўскі Аляксандр (2011-07-06)

 Асташэнка (2011-07-06)

 Дашкевіч Яўген (2011-07-06)

 Целябнёў Аляксей (2011-07-06)

 Яскевіч Аляксандр (2011-07-06)

 Сідарэнка Барыс (2011-07-06)

 Мельянец Мікалай (2011-07-06)

 Волкаў Андрэй (2011-07-06)

 Зароўскі Артур (2011-07-06)

 Шумскі (2011-07-06)

 Сідарэйка Барыс (2011-07-06)

 Арлоўскі Дзяніс (2011-07-06)

 Белавус Сяргей (2011-07-06)

 Кірдун Філіп (2011-11-12)

 Сяргей Павал (2012-04-22)

 Сяргей Павал (2012-05-16)

 Яроменак Уладзімір (2012-05-16)

 Васількоў Віталь (2012-06-30)

 Дземідзенка Мікалай (2012-08-22)

 Ткачоў Андрэй (2012-08-30)

[gview file=”http://mfront.net/try-pytanni-da-alieha-hajdukievicza.html/2009-2011_1″]

Падзяліцца:

Каментары

  1. Зміцер (Oct 10, 2012:15:35)Адказаць

    Можаце таксама дадаць белсатаўскае відэа з ім на “маўклівых пратэстах” http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,10482,malady-front-prapanouvaie-gaidukievichumalodshamu-pakaiatstsa.html