Творчая сустрэча з Генадзем Бураўкіным

13.09.2011:11:45
0
1 192
Беларусь, Навіны
Творчая сустрэча з Генадзем Бураўкіным

Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” 14 верасьня (серада) запрашае на творчую сустрэчу з Генадзем Бураўкіным, прысьвечаную яго 75-гадоваму юбілею.

На творчай сустрэчы будуць Віктар Казько, Васіль Зуёнак, Гаўрыла Вашчанка, Радзім Гарэцкі, Алег Трусаў, Андрэй Хадановіч, Алесь Пашкевіч, Алесь Старыкевіч, Алена Макоўская й інш.

Цягам сустрэчы будуць гучаць песьні на вершы Генадзя Бураўкіна ў выкананьні Зьміцера Вайцюшкевіча.

Мерапрыемства адбудзецца 14 верасьня (серада) у галерэі “Ў” (пр-т Незалежнасьцi 37а, ст. метро “Плошча Перамогі”). Пачатак а 18:00.

Уваход вольны.

“Паводле рассылкі Асамблеі НДА belngo.info“.

Падзяліцца:

Каментары