Тысячы людзей патрабуюць вызваленьня Дашкевіча

Тысячы людзей патрабуюць вызваленьня Дашкевіча

Ад сярэдзіны чэрвеня Міжнародная Амністыя праводзіла акцыю салідарнасьці з беларускім апазыцыянэрам, лідэрам руху “Малады Фронт”, Зьмітром Дашкевічам. Падчас летніх фэстываляў і ў інтэрнэт-акцыі з удзелам Тымона Тыманскага сабрана больш за 5 тысяч подпісаў.

Валянтэры і валянтэркі адведалі падчас вакацыяў 4 летнія фэстывалі: Life Festival у Асьвенцыме, Open’er у Гдыні, Seven Festival у Вэнгажэва, а таксама Off Festival у Катавіцах. Апроч тысячаў гасьцёў на фэстывалях пад пэтыцыяй падпісаліся таксама вядомыя музыкі з гуртоў выступаючых у Вэнгажэва: Казік Сташэўскі, Strachy na Lachy, Dezerter і шмат іншых.

У акцыі салідарнасьці з Дашкевічам узяў удзел таксама Тымон Тыманскі. У ноч з 3 па 4 жніўня па Польшчы прабяжала навіна аб затрыманьні Тымона Тыманскага. Была гэта аднак падрыхтаваная праз нас правакацыя на Facebook. Дзякуючы гэтай акцыі больш за 15 000 чалавек даведалася аб справе беларускага апацыянера. На youtube быў апублікаваны фільм з удзелам Тымона Тыманскага, каторы паглядзелі яшчэ тысячы чалавек. Здымкі з фільму можна пабачыць на старонцы Міжнароднай Амністыі на Facebook.


Беларускамоўны пераклад польскага відэа можна пабачыць тут

Зьміцер Дашкевіч знаходзіцца ў калёніі ў Горках. Быў асуджаны на 2 гады. Ужо шмат разоў быў караны карцэрам. Згодна з апошнімі навінамі Праваабарончага Цэнтру “Вясна”, да гэтага часу ня мае магчымасьці сустрэцца з адвакатам. Быў затрыманы разам са сваім паплечнікам, Эдуардам Лобавым, 18 сьнежня 2010 году, за дзень перад прэзыдэнцкімі выбарамі у Беларусі і пратэстам апазыцыі ў Менску. Быў абвінавачваны ў нападзе на прахожых, хоць сапраўды гэта на яго напалі і зьбілі.

Подпісы пад лістом да Аляксандра Лукашэнкі будуць і далей зьбірацца на старонцы з пэтыцыяй да таго часу, пакуль Зьміцер Дашкевіч ня будзе вызвалены. Дзякуем усім за ўдзел у акцыі.

Паводле http://ai50.pl/

Падзяліцца:

Каментары