У Алега Манаева памерла жонка

04.12.2013:13:56
0
1 122
Беларусь, Навіны
У Алега Манаева памерла жонка

Ларысе Манаевай быў 61 год, яна пайшла з жыцця пасля цяжкай і працяглай хваробы.

«Яна змагалася з хваробай 4,5 года, — распавёў заснавальнік Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў».

Разам Алег і Ларыса Манаева ў шчаслівым шлюбе пражылі 40 гадоў. У іх двое дзяцей — сын Кірыл і дачка Наталля.

Народная воля

Малады Фронт выказвае шчырыя спачуваньні спадару Алегу Манаеву і ягоным родным. Няхай добры Бог спашле мір вашай сям’і  ў гэтыя цяжкія дні выпрабаваньняў.

Падзяліцца:

Каментары