У арыштаванага Івана Шылы абвастрылася аляргія

У арыштаванага Івана Шылы абвастрылася аляргія

Маладафронтаўца Івана Шылу ў пятніцу, 17 лютага, наведала адвакат. Жанчына паведаміла, аляргія ў Івана ізноў абвастрылася: распухлі вочы й твар, выглядае падобна да укусаў пчол. Варта дадаць, што прайшло ўсяго тры дні з моманту арышта, а сядзець актывісту яшчэ 19 дзён. Ніякіх іншых скаргаў у Івана няма.

Арыштаванаму 14 лютага ў дзень прэміі “Люблю Беларусь” Івану Шылу паплечнікі сёньня, у суботу, паспрабуюць перадаць лекі. Аднак, перадачу з гэтымі мэдыкамэнтамі для Івана Шылы могуць ня ўзяць. У такім разе маладафронтаўцы плянуюць адрэсаваць яе турэмнаму доктару. Але, праўда, ня факт, што ён будзе ў суботу працаваць у ізалятары.

Нагадаем, аляргію Іван Шыла займеў яшчэ падчас службы ў арміі. Яна рэзка ўзмацняецца ў дрэнных санітарных умовах. З-за аляргіі на мясцовую ваду палітычна прызванага Івана Шылу заўчасна камісавалі з войску. Падчас апошняга суткавага аршыту ў салігорскім ізалятары хвароба настолькі абвастрылася, што напужала нават супрацоўнікаў ізалятара ды міліцыянтаў — маладафронтаўца тады накіравалі ў шпіталь.

Падзяліцца:

Каментары