У аўтазаку сьпявалі “Happy Birthday, Наста”

У аўтазаку сьпявалі “Happy Birthday, Наста”

Якое правасудзьдзе ў Горках? Памер жорсткасьці ды лаяльнасьці судзьдзяў і падрабязнасьці затрыманьняў 2 жніўня за падтрымку палітвязьня Зьмітра Дашкевіча.

“Тацяна Шапуцька дык наогул рабіла выключна журналісцкую працу, не дакраналася да расьцяжкі, не брала партрэтаў Дашкевіча й хапанула 10 сутак. Супэр. Горацкае правасудзьдзе. У судзе яна змагалася, дарэчы, амаль 2 гадзіны,” — апавядае Раман Васільеў. — Калі Таню судзілі, прыгналі супрацоўнікаў з калёніі, міліцыянтаў з Горак, нейкіх гопнікаў у цывільным, там жах быў. Усе казалі ілжывыя сьведчаньні, як заўсёды. :(“

“Цяжка зразумець, чаму Ганну Шарубу асудзілі па 2 артыкулам. Яна не аказвала аніякага супраціву, ня тое, што я,” — казаў адзін з затрыманых маладафронтаўцаў, каторага асудзілі толькі за удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Ганьне Шарубе ж прыпісалі яшчэ і “аказваньне супраціву супрацоўнікам міліцыі”.

2 жніўня ў дзень пікету Горацкай калёніі намесьніца старшыні МФ Наста Палажанка сустракала дзень народзінаў. Маладафронтаўцы пасьля затрыманьняў сьпявалі ў аўтазаку хорам “Happy Birthday, Наста”, слухалі “Перамен” В.Цоя.

Калі Насту Палажанку дапытвалі, яна апавядала, падаравалі цукерку на дзень народзінаў супрацоўнікі Горацкага РАУС. Затрыманым у ІЧУ ў Дрыбіне, ахоўнікі перадалі “Жыве Беларусь” ад Ганны Шапуцькі (маці арыштаванай Тацьцяны) Казалі, маўляў, нажаль ня могуць перадаць ежу, а “Жыве Беларусь!” — могуць.

Менскі маладафронтавец Максім Сямёнаў удзел у пікеце зусім ня браў удзел, што бачна й на здымках. “У судзе ён прасіў праглядзець відэа, каб даказаць сваю невінаватасьць. Адмовілі. Атрымаў 10 сутак,” — камэнтуе Іван Шыла.

Пасьля просьбы аб адвакаеце суд адпусьціў да наступнага паседжаньня Івана Шылу й Зьмітра Шурхая. Міліцыя мясцовая настаражылася. Ізноў затрымала дваіх актывістаў ды спрабавала аказваць ціск на незалежны суд :-). Ім дапамог начальнік міліцыі па тэлефоне. Аднак горацкі судзьдзя не зьмяніў свайго рашэньня, тады Івана й Зьмітра адпусьцілі, а суд перанесьлі.

Жодзінскага маладафронтаўца Рамана Васільева таксама адпусьцілі 3 жніўня дахаты, аднак 9 жніўня асудзілі на 10 сутак арышту.

Няўрымсьлівы Мікала Дземідзенка у выніку прысудаў стаў рэкардсмэнам — яго асудзілі па двум пратаколам ажно на 17 сутак адміністрацыйнага арышту.

Калі судзілі Аляксандра Велічэнка, яму далі 7 сутак, пасьля даведаліся, што ён інвалід — новае паседжаньне — гэтым разам штраф.1 мільён 50 тысяч. рублёў.

Суды ў Горках-Дрыбіне, такім чынам, ня ўлічвалі сапраўдныя факты ўдзелу\няўдзелу актывістаў у пікеце, не зважалі на рэальныя сьведчаньні. Відаць, дзейнічалі па загаду зьверху. Міліцыя словамі альбо цукеркамі спрабавала падтрымаць абвінавачаных актывістаў, аднак, як заўсёды, не адважылася выступіць у падтрымку незаконнаасуджаных.

Нагадаем, 2 жніўня маладафронтаўцы паехалі ў Горкі, каб даведацца пра лёс палітвязьня Зьмітра Дашкевіча й дамагчыся для яго сустрэчы з адвакатам.


Супольная малітва ў Горках 2 жніўня


Міліцыянты адбіраюць расьцяжку “Спыніце перасьлед!”

Падзяліцца:

Каментары