Дашкевіч: Такі адзіны, як Халіп, каменя на камені ад Лукашэнкі не пакінула б

Дашкевіч: Такі адзіны, як Халіп, каменя на камені ад Лукашэнкі не пакінула б

Адзіны кандыдат не можа быць абраны. Калі з’явіцца адзіны кандыдат, то гэта мае быць лідар, а не механічна абраны палітык – ці то пяццю кандыдатамі, як Ганчарык, або нават Канргэсам дэмакратычных сіл, як Мілінкевіч.

Праблема прэзідэнцкай кампаніі палягае толькі ў адным – што мы робім у той дзень, калі Лукашэнка крадзе галасы беларусаў? Бо зрэшты, не адзіны кандыдат мусіць скінуцьЛукашэнку, скінуць Лукашэнку мусіць народ. У Беларусі раз на пяць год з’яўляецца шанец дамагчыся пераменаў у краіне – у дзень гэтак званых “выбараў”. Або мы выходзім і дамагаемся перамогі, або няма сэнсу ва ўсім гэтым удзельнічаць. Тады трэба сядзець дома і чакаць пакуль Саня састарыцца і памрэ.Лідар “Маладога фронта” Зміцер Дашкевіч даў інтэрв’ю:

— Вы заявілі, што адзіны кандыдат ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах – не панацэя. Можна пагадзіцца з тым, ды існуе адно “але”: а дзе альтэрнатыва?— Смешная сама дыскусія. Беларуская найшоўшая гісторыя ведае адзіных – і ў 2001-ым, 2006-ым. У першым выпадкам за Ганчарыкам “стаялі” мільённыя прафсаюзы, у другім – уся апазіцыя абірала адзінага. І што мы маем у выніку? Нічога.Альтэрнатыва Лукашэнку – прага беларускага народа да пераменаў. Добра, калі ёсць адзіны, калі вакол яго згуртавалася нейкая крытычная маса. Але, як сведчыць вопыт беларускіх выбараў, адзіны кандыдат не можа быць абраны. Калі з’явіцца адзіны кандыдат, то гэта мае быць лідар, а не механічна абраны палітык – ці то пяццю кандыдатамі, як Ганчарык, або нават Канргэсам дэмакратычных сіл, як Мілінкевіч.

Асабіста для мяне на першае месца ў гэтай дыскусіі выходзіць пытанне: хто гэты адзіны? Можа скласціся сітуацыя: на прэзідэнцкую кампанію пойдзе лідар, на якога я буду працаваць, незважаючы – адзіны ён або не адзіны. А можа здарыцца, што абяруць такога адзінага, што лепш ужо байкатаваць такія выбары.

— Праблема ў тым, што ў нас ніколі не было рэальнага адзінства – толькі імітацыя адзінства. Ганчарыка прызначылі адзіным, а Домаш калі і не супраць працаваў, то не дужа стараўся за Ганчарыка.

— У тым уся і справа: так будзе заўсёды.

— Апазіцыя настолькі раздроблена, нешматлікая, што ўнутраныя войны…

— Дык не трэба ваяваць! У 2010 годзе вылучаліся многія, ніхто ні з кім не ваяваў, усе заклікалі на Плошчу.

Адзіны меў бы сэнс, каб у Беларусі лічылі галасы. Хоць як-небудзь, але каб лічылі! Але ў Беларусі ніхто галасы не лічыць, у адрозненне ад той жа Украіны, дзе фальсіфікуюць у межах некалькіх працэнтаў. У нас жа ніхто, нават Ярмошына, не ведае, колькі людзей прагаласавала за таго ці іншага кандыдата. А Лукашэнка крычыць: за мяне прагаласавалі больш за 90%, але я папрасіў: сфальсіфікуйце, напішыце 80! Гэтыя лічбы не вядомыя нават ім.

Таму ў нашай краіне, каб максімальна мабілізаваць пратэстны патэнцыял, то наадварот – больш эфектыўнай з’яўляецца стратэгія вылучэння некалькіх кандыдатаў ад дэмакратычных сілаў. Адным падабаецца ліберал, іншым – кансерватар, трэція галасуюць за неакамуніста Калякіна, і яны ніколі б не прагаласавалі за Мілінкевіча. Пры наяўнасці шэрагу дэмакратычных кандыдатаў пратэстны патэнцыял мабілізуецца з большай сілай.

Праблема прэзідэнцкай кампаніі палягае толькі ў адным – што мы робім у той дзень, калі Лукашэнка крадзе галасы беларусаў? Бо зрэшты, не адзіны кандыдат мусіць скінуць Лукашэнку, скінуць Лукашэнку мусіць народ.

— І што мы робім? Мы маем вопыт Плошчы, якая сябе не апраўдала. 

— Вопыт Плошчы не апраўдаўся… Ды не было, па вялікім рахунку, той Плошчы, якая павінна была быць! Я прыводжу такі прыклад: калі б на футбольны матч за адну каманду выйшлі не 11 ігракоў, а 22, але гэтыя 22 проста стаялі б ручкі склаўшы, то ім бы накалацілі дзесяць галоў. З такім жа поспехам на поле могуць выйсці і 33, і 44, і 55 ігракоў…

Таму справа толькі ў тым, што будуць рабіць людзі, калі яны выходзяць бараніць свае галасы? Тактыка стаяння два-тры дні сябе не апраўдала – яна апраўдала сябе толькі аднойчы, у 2004 годзе, і тое ва Украіне. У 2006 годзе і ў нас выйшла на Плошчу некалькі дзесяткаў тысяч чалавек, якім нічога не прапанавалі. На наступны дзень Плошча ледзьве сабрала пару соцень.

У Беларусі раз на пяць год з’яўляецца шанец дамагчыся пераменаў у краіне – у дзень гэтак званых “выбараў”. Або мы выходзім і дамагаемся перамогі, або няма сэнсу ва ўсім гэтым удзельнічаць. Тады трэба сядзець дома і чакаць пакуль Саня састарыцца і памрэ.

— Ці можна сённяшняе беларускае грамадства падняць?

— Ніхто не ведае – можна ці нельга. Парадокс у тым, што нібыта дэмакратычныя лідары ідуць ззаду грамадскіх настрояў. Я чую заўжды адно і тое ж: мы не верым, што людзі ўстануць і прыйдуць. А людзі прыходзяць. Апазіцыя ахае: ах, ё-маё, мы не чакалі!

Ніхто не можа адказаць на пытанне: выйдуць ці не выйдуць? Нам трэба знайсці адказ на іншае пытанне: што правільна рабіць ў беларускай сітуацыі? Правільна толькі адно: заклікаць людзей выходзіць і дамагацца справядлівага падліку галасоў, сумленных выбараў. Справядлівага падліку галасоў, сумленных выбараў не можа быць пры Лукашэнку, трэба быць вар’ятам, каб думаць і казаць, што Лукашэнка падлічыць нашы галасы. Ніколі не падлічыць, інакш за ўсе свае злачыствы сядзе на лаву падсудных.

Справядлівы падлік галасоў і справядлівыя выбары могуць адбыцца толькі без Лукашэнкі. Звярніце ўвагу на Украіну: апазіцыя кажа пра некалькі кандыдатаў, кажа, мы павінны выходзіць на плошчу. Нават ва Украіне, дзе падлічваюцца галасы!

У нас з вамі, у Беларусі няма іншых рычагоў, апроч гэтай Плошчы, як бы яе і хто не дыскрэдытавалі. Выходзіць і дамагацца! Мы заўсёды рабілі адну памылку – выходзілі, але нічога не рабілі на гэтый Плошчы – ні ў 2001, ні ў 2006, ні ў 2010 годзе.

— А хто мусіць заклікаць людзей на Плошчу? Ці пойдуць людзі за цяперашняй апазіцыяй?

— Усе палітыкі, якія пры памяці, мусяць заклікаць на Плошчу. Якая б кампанія ні праводзілася – удзелу ці байкоту. Я бачу, многія ў апазіцыя ужо зараз больш пра байкот гавораць, чым пра ўдзел. Няважна: ці ўдзел, ці байкот – мы сустракаемся на Плошчы. І гэта адзінае, што можа даць шанец на перамены.

— Ці не прыйшоў час змяніць лідараў апазіцыі? Яны паказалі, хто ёсць хто…

— Многія з іх паказалі, згодны. Найперш паказалі тыя, хто быццам бы кідаў выклік Лукашэнку ў 2001-ым, 2006-ым і 2010-ым гадах.
У той жа час я не сказаў бы, што ўсе лідэры дэмакратычнай апазіцыі выкарыстаў свой патэнцыял.

Але калі мы гаворым пра “адзінага”, трэба перадусім адказаць для сябе на пытанне: хто? Бо можам выбраць такога адзінага, як Ганчарык. Я ніколі не буду працаваць на такога чалавека, нават калі 99,9% апазіцыі выберуць такога адзінага. Лепш ужо без адзінага, лепш ужо аднаму ісці на Плошчу, каб потым не пасыпаць галаву попелам, як мы плакалі ў 2001 годзе, калі Ганчарык з Палевіковай разганялі нас.

— Як вам ўяўляецца прэзідэнцкая кампанія 2015 года?

— Цяжка сказаць. Думаю, на сённяшні дзень ні ў кога няма нават прыблізнага бачання кампаніі 2015 года. Зусім не здзіўлюся, калі адбудзецца байкот прэзідэнцкай кампаніі.

— Асабіста вы падтрымліваеце ідэі веснавога Кангрэса дэмакратычных сілаў?

— Усё залежыць ад таго, што мы атрымаем на выхадзе. Калі проста любы адзіны – я супраць, бо ад гэтага можа быць быць больш шкоды, чым карысці. Мы маем такі досвед. Некаторыя лідары дэмакратычных арганізацый ужо зараз кулуарна кажуць: кампанія 2015 года правальная, давайце абіраць адзінага і рыхтавацца да кампаніяў 2020-2025 гадоў. Будзем спадзявацца, у іх хопіць сумлення сказаць гэта ўсім людзям. Я кажу: а які сэнс мне ўдзельнічаць у гэтай кампаніі? Я выходжу, падстаўляюся, зноў саджуся ў турму, каб нехта зарабіў палітычных балаў? І некалі, калі памрэ Саня, будзе вылучацца з лэйбам адзінага? Мне гэта не цікава. Я не збіраюся ахвяраць сабой і не буду заклікаць іншых гэта рабіць. Вось чаму я супраць такіх адзіных. Трэба найперш вызначыць асобу.

— Але пакуль што такой асобы вы не бачыце?

— Нельга казаць, што я не бачу такіх асобаў. Гэта трэба было б абразіць многіх сумленных і вартых людзей. Чым кепскі ў якасці адзінага Павел Севярынец? Паслядоўны, мэтанакіраваны, ідэйны лідар. Чым кепскія “адзіныя” Ірына Халіп ці Святлана Калінкіна? Ды Халіп каменя на камені ад Лукашэнкі не пакінула б! А чым кепскі Някляеў, каторы да Плошчы-2010 не дайшоў, нічым сябе не зганьбіў і патэнцыял свой не рэалізаваў?

Не будзем таксама забываць пра патэнцыял Статкевіча. Можа зараз скласціся такая смешная сітуацыя, што абяруць адзінага, а выйдзе Статкевіч – і большая частка прыхільнікаў пераменаў пойдуць за ім. (Бо, да прыкладу, па апошніх апытанках на розных інтэрныт-сайтах Статкевіч набірае па 30 – 50 працэнтаў галасоў, як лідэр дэмакратычнай апазіцыі.) Што тады рабіць з гэтым абраным на Кангрэсе адзіным?

Трэба сабрацца нейкім колам аднадумцаў, вызначыць асобу і працаваць – ці з Кангрэсам, ці без яго.

— Больш за чатыры месяцы таму вы вызваліліся. Як складваецца вашае асабістае жыццё?

— Калі я не гавару пра Плошчу 2015 года, асабістае жыццё складваецца нармальна (смяецца).

Я працую. Зарэгістраваў ІП, займаюся зборкай мэблі. Даводзіцца разрывацца паміж “Маладым фронтам”, сям’ёй, працай.

Пару месяцаў памыкаўся ў пошуках працы – вельмі цяжка знайсці працу такому чалавеку як я: ці то ўсе баяцца, ці што іншае. Таму я, маючы досвед некалькіх год працы на рынках, проста палічыў за лепшае зарэгістраваць ІП ды плаціць штомесяц “крываваму рэжыму” па сто долараў на фінансаванне МУС, КДБ, бюракратаў, форумных тролей. Але іншага варыянта не было.

— Я так разумею, вы адышлі ад палітычна-грамадскай дзейнасці, якая ператварылася для вас у хобі.

— Не, гэта не хобі, гэта адзін з сэнсаў майго жыцця. Але не першасны. Палітычнай дзейнасцю займаюся ў вольны ад працы і сям’і час.

Ды і было б чым займацца. Няма сур’ёзных палітычных праектаў, у якія можна ўцягвацца, сям’і дапамагаць з гэтай працы. Таму збіраю мэблю, паціху пішу.

Бліжэйшым часам выйдзе зборнік маіх турэмных апавяданняў. Таксама працую над кнігай па сацыялогіі, у турме яшчэ накідаў чарнавік, але на волю перадаць не атрымалася. Зараз перапрацоўваю. На працягу шэрагу гадоў НІСЭПД рабіла сацыялагічныя апытанні, аналізуючы стаўленне да апазіцыйных і дэмакратычных моладзевых рухаў, больш глыбінныя настроі моладзі. І цяпер мы маем сур’ёзныя аналітычныя даследаванні, якія трэба аналізаваць, сістэматызаваць. Працу над гэтаю кнігаю спадзяюся сёлета скончыць.

— Як блізка падышлі да выданняя кнігі?

— Цягам студзеня будзе прэзентаваная. У кнігу ўвойдуць турэмныя апавяданні, напісаныя з 2006 па 2013 год.

— Планы на будучыню засцерагаешся будаваць?

— Ёсць сям’я, ёсць праца, ёсць некаторыя пісьменніцкія планы, калі гэтат не занадта гучна будзе сказана. Малады Фронт таксама ніхто не адмяняў. Таму будзем працаваць – вось і ўсе планы.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Торакашенько (Jan 11, 2014:14:30)Адказаць

    “як Халіп, каменя на камені ад Лукашэнкі не пакінула б” — аффтар не кури больше травы, истеричек не берут в косманавты!

  2. politika (Jan 12, 2014:21:52)Адказаць

    Бойкотная стратегия на уровне местных советов имеет ряд недостатков, что выводит вопрос о целесообразности проведения подобной кампании. Большинство оппозиционных организаций, не имея иллюзий по поводу честности и справедливости проведения выборов со стороны официального белорусского руководства, имеют возможность использовать эту компанию для решения своих задач в рамках долгосрочных стратегий по: а) организационному развитию, б) расширению известности своих программ и партий и в) подготовки к президентским выборам 2015.