Яўген Скрабец асуджаны на 10 сутак (абноўлена)

Яўген Скрабец асуджаны на 10 сутак (абноўлена)

Сябра “Маладога Фронту” знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёну горада Берасьця.

Актывіста затрымалі каля дому, пасьля чаго даставілі ў РУУС. Пра гэта ён пасьпеў паведаміць сябрам, на дадзены момант сувязі з ім няма.

На маладафронтаўца складаюць пратакол па артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства).

***

У панядзелак берасьцейскі суд пакараў актывіста і журналіста Яўгена Скрабца 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Паведамлялася, што суд адтэрміноўваецца да 21 траўня, аднак Скрабца не выпусьцілі з Ленінскага РУУС і неадкладна асудзілі.

Выходныя Яўген правёў у ізалятары часовага ўтрыманьня. Ён патрабаваў адваката і не прызнаваў сваёй віны, аднак суд не прыслухаўся да яго аргумэнтацыі.

10268646_664172700324455_2902418778297346768_n

Падзяліцца:

Каментары