У цэнтры Брэста злавілі дзікую ласіху

21.05.2013:18:17
0
1 055
Навіны
У цэнтры Брэста злавілі дзікую ласіху

Жывёлу ўсыпілі і выпусцілі ў лес.

Ласіха мае ўзрост прыкладна год, кажа супрацоўнік ведамства аховы прыродыПётр Брыш.

Пётр Брыш: “Вяроўку накінулі супрацоўнікі парку. Даўся ён, хоць жывёла дзікая. Дзікія жывёлы могуць заходзіць у населеныя пункты. Найхутчэй прыйшоў ён з боку Валынкі. У сакавіку бачылі там ласіху”.

Адзін з работнікаў парка імя 1-га Мая мяркуе, што ласіха пераскочыла цераз агароджу парка. На яго думку, жывёла прыйшоў з-за мяжы, пераскочыўшы драцяную агароджу кантрольна-следавай паласы. А ў горад ласіха магла зайсці пад уплывам стрэсу.

euroradio.fm

Падзяліцца:

Каментары