У цэнтры Гомеля з’явіліся улёткі з заклікамі “Свабоду палітвязьням”

У цэнтры Гомеля з’явіліся улёткі з заклікамі “Свабоду палітвязьням”

 Улёткі  з заклікамі свабоду Дашкевічу і Лобаву з’явіліся ў цэнтры Гомеля ў вечары 2 верасня. Такім чынам актывісты Маладога фронту вырашылі нагадаць уладам пра хутчэйшаеі неабходнае вызваленне сяброў Маладога фронту.

Як адзначылі актывісты гомельскай філіі Маладога фронту:

 — Нас цікавіць лёс усіх палітвязняў, але ж такім чынам мы у чарговы раз вырашылі нагадаць грамадскасці пра умовы утрымання Змітра Дашкевіча, а так сама нагадаць уладам пра тое, што мы лічым справу Лобава і Дашкевіча правакацыяй.


Падзяліцца:

Каментары