У цэнтры Менску затрымалі Змітра Дашкевіча

У цэнтры Менску затрымалі Змітра Дашкевіча

Яго абвінавацілі ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі.

Зміцер з паплечнікамі зьбіраў подпісы за перайменаванне вуліцы Леніна. Маладафронтаўцы выступаюць за наданне вуліцы гістарычнай назвы —  Францішканская.

Вось што распавяла Еўрарадыё жонка Змітра Наста Дашкевіч:

“У “Маладога фронту” цяпер ідзе кампанія па перайменаванні плошчы Леніна. Збор подпісаў пачаўся пасля Дзядоў. Сёння быў перадапошні дзень… Ён быў затрыманы ля ГУМа ў Менску. Зміцер з паплечнікамі збіраў подпісы. Ім сказалі: ці разыходзьцеся, ці мы вас забіраем. Зміцер адправіў тых, хто быў з ім і застаўся адзін”.

Па словах Насты Дашкевіч, Зміцер патэлефанаваў ёй і сказаў, што яго ў аўтобусе вязуць у Цэнтральны РУУС.

Зьмітра абвінавацілі ў непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. На суд здолеў патрапіць журналіст Барыс Гарэцкі.

Гарэцкі: “Суд працягваўся літаральна пяць хвілінаў. Выступілі два сведкі — супрацоўнікі міліцыі. Яны заявілі, быццам Дашкевіч не падпарадкоўваўся іх законным патрабаванням — нібыта сядаў на зямлю, упіраўся… Ну, звычайны “пакет”… На гэта Дашкевіч ясна сказаў, што ён нічога такога не рабіў, заклікаў іх не ўдзельнічаць у такіх палітычных працэсах і ўвогуле звальняцца з міліцыі, каб не ганьбіць уласнае імя і ўласнае жыццё”.

Зміцер Дашкевіч выйшаў на волю ў канцы жніўня 2013-га. У зняволенні ён знаходзіўся ад снежня 2010 года. Цяпер Дашкевіч знаходзіцца пад прэвентыўным наглядам і невядома, якія будуць для яго наступствы гэтага затрымання.

http://euroradio.fm

Падзяліцца:

Каментары