У Гомелі плянуюць “інфармацыйна-прававы мітынг” для міліцыі

У Гомелі плянуюць “інфармацыйна-прававы мітынг” для міліцыі

Актывіст гомельскай кааліцыі “Наша альтэрнатыва” Канстанцін Жукоўскі 8 ліпеня падаў у гарвыканкам заяўку на правядзеньня ў горадзе 12 жніўня “інфармацыйна-прававога мітынгу” для супрацоўнікаў міліцыі.

“3 ліпеня мы хоцелі правесьці ў Гомелі мітынг, каб прыцягнуць ўвагу грамадзкасьці на сацыяльна-эканамічныя праблемы ў краіне. Але прыцягнулі ўвагу толькі праваахоўных ворганаў: гарвыканкам забараніў мітынг, а ў прызначаны час на заяўленай плошчы каля ДК “Віпра” аб’яднаньня глухіх сабраліся толькі міліцыянэры — па розным ацэнкам, да трахста чалавек. Яны абмежавалі плошчу каля Палаца культуры й кагосьці, верагодна, чакалі”, — паведаміў Канстанцін Жукоўскі.

У заяўцы акітывіст піша, што “ў сувязі з масавым наведваньнем 3 ліпеня супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў плошчы каля ДК, ён вырашыў правесьці для іх “інфармацыйна-прававы мітынг” на тэму “масавых парушэньняў супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў праваў і свабодаў грамадзянаў”.Заяўленая мэта масавага мерапрыемства: “інфармаваньне аб непазьбежнасьці пакараньня за злачынныя дзеяньні і прыцягненьне ўвагі за парушэньні асноўных правоў і свабодаў грамадзянаў, і аб амністыі для пэўнай катэгорыі дзяржслужачых (у тым ліку і супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў, калі яны адмовяцца выконваць загады, што супярэчаць заканадаўству)”.

Магчымая колькасьць удзельнікаў — да тысячы чалавек. “Улічваючы ажыятыжны наплыў міліцыянэраў на забаронены гарвыканвамам мітынг, вельмі трудна падлічыць, колкі супрацоўнікамў праваахоўных ворганаў прыдзе на дазволены”, — адзначае ў заяўцы актывіст.

Падзяліцца:

Каментары