У Гомелі ўшанавалі памяць Андрэя Зайцава

У Гомелі ўшанавалі памяць Андрэя Зайцава

29 жніўня, у дзень памяці ахвяр таталітарных рэжымаў сябры кааліцыі “Наша альтэрнатыва”  у склад якой уваходзяць Малады фронт  і інш.Разам з сябрамі кампаніі “Гавары праўду” наведалі магілу Андрэя Зайцава, які ў 2001 годзе пад ціскам КДБ скончыў жыццё самагубствам.

20 снежня 2001 года Андрэй Зайцаў, які быў гомельскім актывістам руху “Зубр”, скончыў жыццё самагубствам. Яму было 24 гады. Прычынай яго смерці родныя, сябры і праваабаронцы называюць моцны ціск на хлопца з боку супрацоўнікаў КДБ. Незадоўга да смерці, Андрэй перадаў заяву ў Беларускі Хельсінскі камітэт пра абставіны яго вярбоўкі і аўдыёкасету з запісам яго тэлефоннай размовы з супрацоўнікам КДБ, дзе “гэбіст” абразліва зневажае і шантажуе Андрэя. Пры гэтым, каб прымусіць Зайцава стаць інфарматарам, яму пагражалі крымінальным пераследам і пераследам яго сяброў і сваякоў. За некалькі дней да смерці Зайцаў быў збіты невядомымі.

Звароты сваякоў і праваабаронцаў у пракуратуру з патрабаваннем правесці расследванне не далі ніякага выніку. па факту давядзення да самагубства нават не была распачатая крымінальная справа.

Актывісты усталявалі сцяг і ўшанавалі памяць Андрэя малітвай.

—Мы прыйшлі наведаць магілу Андрэя Зайцава, якога ў 2001 годзе КДБ давяло да самагубства. Менавіта ў гэты дзень (дзень ахвяраў таталітарных рэжымаў) мы прыйшлі таму, што Андрэй такая ж ахвяра КДБ, за якім ужо стагодзе цягнецца крывавы след і не мае намер спыняцца. Андрэй Зайцаў быў патрыётам сваёй радзімы і выбраў смерць замест здрады. — распавёў каардынатар Гомельскай філіі Маладога фронту Андрусь Цянюта.

 

—Хачу дадаць што сёння яшчэ і дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, і сеняшняя ўлада з’яўляецца спадкаемцам той лініі, якую ў свой час праводзілі на беларусі  Сталінскія карнікі толькі  яны не такія крывавыя і масавыя але рэпрэсіі працягваюцца : Знікаюць людзі ,  ламаюцца чалавечыя лёсы , людзей кідаюць у турмы на падставе сфальсіфакаванных спраў, пад ціскам  карных ворганаў людзі скончваюць жыццё самагубствам і распадаюцца сем’і  ,хтосьці  з’язджае ў іміграцыю .Смерць Андрэя Зайцава на руках сённяшніх супрацоўнікаў КДБ, яны здейснілі гэтае злачынства і рукі іх у крыві, на іх трымаецца Дыктатура ў Беларусі. Тыя спецслужбы, што прызнпачаны для аховы інтарэсаў дзяржавы і яе бяспекі працуюць дзеля аднаго чалавека  падводзячы пад пагрозу само існаванее беларусі як краіны! —кажа актывіст руху салідарнасці “Разам” Кастусь Жукоўскі.

Падзяліцца:

Каментары