У Гомелі руйнуецца гісторыка-культурная каштоўнасць. Працэс не могуць спыніць ні грамадскасць, ні закон (фота,вiдэа)

У Гомелі руйнуецца гісторыка-культурная каштоўнасць. Працэс не могуць спыніць ні грамадскасць, ні закон (фота,вiдэа)

Няма таго гамяльчука, што ня ведае пра канфліктны знос старажытнай драўлянай архітэктуры ў гістарычным цэнтры Гомеля. Грамадскасць не дае спакою Гарвыканкаму, гаспадары дамоў і гісторыкі супраць зносу. Слава пра нашумелы працэс дайшла апошнім часам і да Менску. Здаецца адзіныя, хто ўпарта адмаўляюцца нешта разумець,- гэта улады  самога Гомеля.

Тым часам пакуль па ўсёй краіне надаюцца статусы гісторыка-культурнай каштоўнасці драўлянай архітэктуры, у Гомелі руйнуюца апошнія прыклады унікальнага паўднёва-усходняга дойлідства канца ХІХ-пач ХХ стст.Пытанне захавання гістарычнага цэнтра Гомеля было ўзнята яшчэў пачатку 2000-х гадоў.Тады гэтым займаліся  Я. Р Малікаў і А. В. Скідан. З таго часу пад бульдозер леглі шэраг унікальных сядзібаў.

 

 

Першая па сутнасці спроба“націснуць” на Гарвыканкам была здзейснена  толькі ў 2011 годзе. Калі адмысловы Каардынацыйны Савет па пытанню захавання драўляных дамоў (гомельскае “ноў-хаў”-заўв.аўт.) вылучыў шэраг будынкаў, якія маюць на ягоную думку найбольшую каштоўнасць. Але, сыходзячы з іхняга тэхнічнага стану,Савет адмовіўся прымаць меры па захаванню (тут узнікае пытанне: якая каштоўнасць бралася Саветам у разлік — гістарычная, ці ўсё такі грашовыя кошты на захаванне і аднаўленне дамоў?-заўв. аўт.).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Трэба сказаць, што наіўная грамадскасць увесь гэты час бесперапынна вяла інфармацыйную кампанію ў сеціве і друкаваных СМІ, ствараліся фільмы і рэпартажы, праходзілі экскурсіі і выставы. У Гарвыканкам паступалі прапановы турыстычнага развіцця раёна в. Валатоўской, К. Маркса і асобна ўзятых дамоў. На падставе дадзенага архітэктурнага комплекса была створана 3D мадэль музея-скансена Сяржука Ляпіна- на той момант студэнта БелДУТа.  Ідэя скансена прагрымела на ўвесь Гомель. О, святая прастата!- Усе намаганні палюбоўна дамовіцца з уладамі йшлі прахам.

Нарэшце, дзякуючы  Таварыству Беларускай Мовы г. Гомеля і Гомельскай маладзёвай краязнаўчай грамадскай арганіацыі “Талака” пры дапамозе А. В. Скідана (супрацоўніка Ветаўскага музея народнай творчасці імя Шклярава), праблему  ўдалося данесці да Міністэрства культуры.Але пакуль Мінкульт вырашае, надаць статус гомельскай архітэктуры ці не, з кожным днём аб’ектаў гэтай самай архітэктуры менее. Цягам дзвух дзён пасля атымання Мінкультам і Гарвыканкамам дакументаў на дамы зніклі з твару гомельскай зямлі аж дзве сядзібы  ХІХ-ХХ стст. па в. Валатаўской. Кожны наступны дзень вырашае лёс шмат пакутных дамоў.

Знішчэнне забудовы  ў дадзеным выпадку ёсць грубае парушэнне заканадаўства, а менавіта п.2 і 3 арт.22 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”. Няўжо гомельскія ўлады не можа спыніць нават закон? Парушэнне закона-справа Пракуратуры. Тым больш, што знос старых дамоў у Гомелі апошнім часам, кідае усё больш злавесны цень на законапаслухмянасць Выканкама.( прыгадаем хаця б гісторыю з адмываннем кватэр падчас зносу в. Барыкіна-заўв. аўт.)

Не выключна, што і ў справе з в. Валатаўской, нехтапанясе адказнасць, але драўляную архітэктуру гэта ўжо не верне. Застаецца спадзявацца, што да канца працэса яшчэ застануцца аб’екты, на якіх героі гэтай вайны нарэшце змогуць убачыць шыльды “Гісторыка-культурная каштоўнасць”.

Пані П.

Паводле spasemstranu.com

Падзяліцца:

Каментары

  1. Алесь (Nov 28, 2012:20:15)Адказаць

    У Горадні тое самае — з 2005 года недзе. Прычым не толькі датычна драўлянай архітэктуры.