У Гомелі сабралі подпісы супраць Леніна

У Гомелі сабралі подпісы супраць Леніна

7 лістапада, у гадавіну кастрычніцкага перавароту, маладафронтаўцы ў Гомелі збіралі подпісы за перайменаванне праспекта Леніна і вяртанне гістарычнай назвы Замкавай вуліцы.

Гомель, як і многія іншыя гарады ў Беларусі, можна назваць савецкім горадам. Плошча Леніна, праспект Леніна, вуліца Ільіча і як мінімум 17 помнікаў Леніну. Гісторыю перапісалі, перакруцілі, крывавую дыктатуру лічаць узорам для пераймання, а пра ахвяры рэпрэсій забыліся.

Маладафрантоўцы нагадваюць, што Уладзімер Ленін з’яўляецца адным з самых крывавых дыктатараў чалавечай гісторыі. У пераліку многіх іншых заклікаў да тэрору і забойстваў, менавіта яму належаць словы: “Нам во что бы то ни стало необходимо провести изъятие церковных ценностей самым решительным и самым быстрым образом, чем мы можем обеспечить себе фонд в несколько сотен миллионов золотых рублей (надо вспомнить гигантские богатства некоторых монастырей и лавр). /…/Чем большее число представителей реакционного духовенства и реакционной буржуазии удастся по этому поводу расстрелять, тем лучше. Надо именно теперь проучить эту публику так, чтобы на несколько десятков лет ни о каком сопротивлении они не смели и думать”.

Актывісты Маладога фронту менавіта 7 лістапада правялі збор подпісаў у межах кампаніі па дэкамунізацыі беларускага грамадства з патрабаваннем вярнуць праспекту Леніна гістарычную назву — вуліца Замкавая.

У Гомелі збор подпісаў праходзіў у асноўным сярод маладзёнаў. Маладафрантоўцаў цікавілі не толькі подпісы ў падтрымку вяртання праспекту гістарычнай назвы, але і меркаванне сучаснай моладзі а гісторыі Беларусі ў савецкія часы. Як не сумна прызнаваць, але гісторыя сваёй краіны не цікава сучаснай моладзь. Не ведаюць не пра рэпрэсіі, не пра савецкі тэор, вераць, што Літва з Польшай захапілі Беларусь, а Расея нас вызваліла і дала свабоду. Многія так і не ўзгадалі, чаму ў краіне 7 лістапада зрабілі выходным днём, да і хто такі Ленін многія не ведалі.

— Але шмат каму было прыемна, што да іх звяртаюцца на беларускай мове, многія зацікавіліся гістарычнымі несастыкоўкамі, ды і была магчымаць паспрачацца з заядлымі БРСМаўцамі – кажа Андрусь Цянюта. Да нас самі падыходзіліся людзі ва ўзросце. Былі і тыя, хто дзякаваў Богу, што ў нас быў Ленін, Сталін і ёсць Лукашэнка, але большасць людзей дзякавала нам, што мы не баімся, што мы знайшлі ў сабе мужнасць змагацца на сапраўдную беларускую гісторыю.

Падзяліцца:

Каментары