У Гомелі затрымалі Андрэя Цянюту

У Гомелі затрымалі Андрэя Цянюту

У Гомелі 4 кастрычніка затрыманы актывіст арганізацыі «Малады фронт» Андрэй Цянюта.

Як паведаміў яго знаёмы Дзмітрый Карашкоў, прыкладна ў 11.00 ён сустракаўся з Цянютам каля абласной бібліятэкі на плошчы Перамогі. Да іх падышлі супрацоўнікі АМАП, папрасілі прад’явіць мабільныя тэлефоны. «Яны растлумачылі, што шукаюць украдзеныя мабільныя тэлефоны. Праверыўшы тэлефоны, супрацоўнікі АМАП запатрабавалі прад’явіць да агляду нашы заплечнікі. У Андрэя яны знайшлі расцяжку „Свабоду Дашкевічу“ і затрымалі яго», — сказаў Карашкоў. Паводле яго слоў, актывіста даставілі ў Чыгуначны РАУС.

Сябар Цянюты Сяргей Саладухін дадаў, што ён чакаў Андрэя каля яго дома на плошчы Перамогі. Замест Цянюты да яго падышлі супрацоўнікі АМАП, якія заявілі, што шукаюць злачынцу і, магчыма, Саладухін падобны на яго. «Яны абшукалі мяне, перапісалі даныя з пашпарта, некуды пазванілі і потым адпусцілі», — заявіў Саладухін.

30 верасня Цянюта вызваліўся з ІЧУ, дзе адбываў 10-сутачныарышт і трымаў галадоўку. Ён быў затрыманы 20 верасня за распаўсюджанне інфармацыйных матэрыялаў да Народнага сходу. Суд палічыў, што актывіст парушыў артыкул 23.34 КоАП, і пакараў яго арыштам. Цянюта 3 кастрычніка абскардзіў рашэнне суда, таму што лічыць яго незаконным. Народны сход праводзіцца па паведамляльным прынцыпе, і атрымліваць дазвол ва ўлад на яго правядзенне не патрабуецца, мяркуе ён.

http://www.belapan.com/

Падзяліцца:

Каментары

  1. qwerty (Oct 05, 2011:01:11)Адказаць

    Ды задзяўбалі яны Андруся цягаць ужо! Колькі там у яго?!
    7-ая ходка на суткі была надяўна?
    Сцукі, млін.
    Лукашэнку — на гільяціну!

  2. Ales (Oct 05, 2011:11:48)Адказаць

    “Люблю людзей, якія ненавідзяць людзей…” (for qwerty)

  3. Ales (Oct 05, 2011:11:49)Адказаць

    Люблю людзей, якія ненавідзяць людзей ))))