У Гомелі затрыманы актывіст МФ Станіслаў Була

У Гомелі затрыманы актывіст МФ Станіслаў Була

У Гомелі на вуліцы Юбілейнай быў затрыманы актывіст «Маладога Фронту», адзін з рэгіянальных лідараў моладзевай арганізацыі Станіслаў Була. Ён ішоў па справах, калі да яго раптам падышлі супрацоўнікі міліцыі і прапанавалі прайсці з імі да аўтамабіля.

«Разам з міліцыянтамі былі тры невядомыя ў цывільным. Міліцыя патлумачыла, што яны проста на вуліцы ва ўсіх правяраюць дакументы», – сказаў актывіст.

Пасля праверкі пашпарту міліцыя пад роспіс уручыла актывісту позву ў ваенкамат.

Раней Станіслава Булу адлічылі з ГДУ ім. Ф. Скарыны. Актывіст лічыць, што адлічэнне звязана з яго актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і сяброўствам у «МФ».

Радыё Рацыя

Падзяліцца:

Каментары