У гомельскім “Лесе смерці” чалавечыя астанкі валяюцца на зямлі

У гомельскім “Лесе смерці” чалавечыя астанкі валяюцца на зямлі

30 кастрычніка гомельскія маладафрантоўцы разам з іншымі грамадскімі актывістамі зладзілі талаку. Падчас мерапрыемства планавалася прыбраць і пафарбаваць крыжы усталяваныя памяці ахвярам сталінскіх рэпрэсій.

Зранку, 30 кастрычніка грамадскія актывісты накіраваліся на канечны прыпынак Навабеліцкага раёну Гомелю. Менавіта там знаходзяцца месцы масавага растрэлу людзей. Шмат часу улады спрачаліся з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў. Адны казалі што гэта ахвяры сталінскіх рэпрэсій, другія пераконвалі што гэта ахвяры нацыскіх злачынстваў.

 Вынік таемнай экспертызы

 Афіцыйныя улады вырашылі праігнараваць сведчанні жыхароў з навакольных мястэчак аб тым, што у гэтым лесе ў 1937 годзе НКУСаўцы расстрэльвалі мірных людзей якіх прывозілі сюды па начох. Цікавыя звесткі распавядалі рабочыя, якія былі задзейнічаны на пракладцы газаправода. Па іх словах гэтую зямлю з чалавечымі косткамі ўвесь час кудысьці вывозілі. Асноўная частка зямлі з косткамі пайшла на ўтрамбоўку аб’яздной дарогі вакол Гомеля.

Напачатку 1990-х гадоў Гомельская абласная пракуратура разгарнула працу.На паверхню былі паднятыя чалавечыя астанкі, гільзы, фрагменты вопраткі і абутку. Экспертыза вынесла заключэнне: пахаванні ў Шчакатоўскім лесе адносяцца да даваеннага часу. Менавіта тады на гэтым месцы дэмакратычнымі актывістамі і быў усталяваны першы крыж — у памяць ахвярам сталінскага рэжыму і мемарыяльны камень з надпісам «Пакутнікам тваім, Беларусь».

 Але абсалютна нечакана, у 2007 годзе да паўторных раскопак, праўда, у некалькіх кіламетрах ад таго месца, дзе праводзілася першая экспертыза, заступіў спецыяльны 52-і пошукавы батальён Міністэрства абароны. Ціхенечка, без сведак, былі раскапаныя дзве магілы. Тая акалічнасць, што вайскоўцы распачалі паўторныя раскопкі на месцы пахаванняў, выклікала абурэнне прадстаўнікоў дэмакратычнага руху: з якой мэтай спатрэбілася яшчэ раз варушыць спакой расстраляных людзей, ды яшчэ ў атмасферы поўнай сакрэтнасці? На месцы раскопак былі выстаўлены міліцэйскія кардоны. А незалежныя эксперты не былі дапушчаны да паўторнай эксгумацыі, не маглі назіраць за працэсам.

Па выніках «працы» вайскоўцаў нечакана ўзнікла новая, афіцыйная версія паходжання могільнікаў — тут пахаваны ахвяры не сталінскага, а нацысцкага рэжыму, людзей расстрэльвалі немцы падчас другой сусветнай вайны.

 Чужы гаспадар бліжэй за роднага брата

 Як можна бачыць на сённяшні дзень, выннік спрэчак амаль што нічога не даў. Перакінулі ўлады віну з таварышча Сталіна на Гітлера-злодзея і супакоіліся. Ні  хто не абвяргае тое што ахвяры усёж такі былі нашыя людзі. А тое што яны сябе ахвяравалі ўжо двойчы, пры чым другі раз на пабудову дарогі вакол Гомеля уладу ўжо не цікавіць. Не цікавіць і тое, што косткі і чарапы нашых людзей валяюцца ў лесе амаль што на паверхне. Атрымліваецца, што абаранілі ўлады “таемна-афіцыйна” гонар маскоўскага пана Сталіна, а пра сваіх братоў забылі і успамінаць не збіраюцца. Толькі частка грамадскіх актывістаў гомельшчыны ушаноўвае памяць ахвяраў “гомельскіх Курапатаў”.

  

  

Падзяліцца:

Каментары