У Горках з цэнтральнай плошчы прыбіраюць помнік Леніну

У Горках з цэнтральнай плошчы прыбіраюць помнік Леніну

Вы можаце паўплываць на ягоны далейшы лёс. Выкажыце свае думкі па тэлефонам і е-мэйлу, што пазначаныя ніжэй.

Гэта звязана з мерапрыемствамі па падрыхтоўцы аб’ектаў у Горках і Горацкім раёне да рэспубліканскага фестывалю “Дажынкі” і рэканструкцыі цэнтральнай плошчы.

Аднак “правадыр пралетарыяту”, здаецца, знікне не назаўсёды. Такую выснову можна зрабіць з інфармацыі, апублікаванай у мясцовай газеце “Горацкі веснік”. Паводле выдання, райвыканкам прапануе жыхарам выказацца адносна новага месца, дзе магла б размясціцца скульптура дзядулі Ільіча.

Прапановы прымаюцца па тэлефонах: 5-00-03, 5-92-66 (у працоўныя дні з 8:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00). Таксама свой пункт гледжання можна выкласці ў электронным лісце на адрас: gorkirik@tut.by.

Нагадаем, што ў невялікіх Горках аж два помнікі Леніна. Адзін з іх размяшчаецца на аднайменнай плошчы, а другі – каля бібліятэкі БДСГА.

http://horki.info

Падзяліцца:

Каментары