У Кёльне мігранты здзейснілі каля 80 нападаў на жанчын

У Кёльне мігранты здзейснілі каля 80 нападаў на жанчын

Мэр Кёльна Генрыэта Рэкер склікала экстранную нараду з паліцыяй пасля паступлення паведамленняў аб тым, што напярэдадні Новага года ў горадзе было здзейснена каля 80 нападаў на жанчын.

Большасць з іх адбыліся блізу цэнтральнай чыгуначнай станцыі горада. Паводле папярэдніх дадзеных, у іх удзельнічалі каля тысячы агрэсіўна настроеных маладых мужчын.

Кіраўнік паліцыі Кёльна паведаміў, што большасць нападнікаў былі выхадцамі з арабскіх краін і з Паўночнай Афрыкі.

Як мінімум адна жанчына была згвалтаваная, многія былі абрабаваныя. Сярод пацярпелых ёсць і жанчыны-паліцэйскія.

Паліцыя спрабуе высветліць, ці была чарада нападаў арганізаваным і загадзя спланаваным актам. Таксама вывучаюцца запісы з камер назірання і мабільных тэлефонаў.

Як паведамляе мясцовае тэлебачанне, кёльнская паліцыя мае намер запытаць падмацаванне з іншых раёнаў Германіі і ўсталяваць дадатковыя камеры назірання ў горадзе.

Таксама паступаюць паведамленні пра напады на жанчын у Гамбургу і ў Штутгарце.

“Наша Ніва”

Падзяліцца:

Каментары