У Курапатах адбылася традыцыйная акцыя

У Курапатах адбылася традыцыйная акцыя

Сёння ў Курапацкім урочышчы прайшла традыцыйная акцыя ўшанавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій, якая ладзіцца грамадскімі актывістамі 29 чысла кожнага месяца.Ня гледзячы на непагадзь на імпрэзу прыйшлі дзесятак яе звыклых удзельнікаў. Актывісты навялі парадак ля помнікаў, запалілі знічкі і ўсклалі кветкі. Перад удзельнікамі выступіў кіраўнік хрысьціяснкай злучнасьці “Курапаты” Вацлаў Нямковіч, які распавёў малавядомыя факты з гісторыі існавання Курапацкага мемарыялу. Напрыклад аб тым, што лес у Курапатах пасаджаны ня ў першы раз. Спрадвечны лес быў высечаны у канцы 40-ых гадоў на продаж, а на яго месца пасаджаны той, які ёсьць зараз.

Таксама удзельнікі акцыі памаліліся за ўсіх палітвязняў і споўнілі духоўны гімн “Магутны Божа”.

Акцыя праходзіла пад наглядам міліцыі.

Падзяліцца:

Каментары