У Курапатах адбылося памінанне ахвяр таталітарызму

У Курапатах адбылося памінанне ахвяр таталітарызму

29 ліпеня ва ўрочышчы Курапаты на ўскрайку Мінска адбылося штомесячнае памінанне ахвяр сталінізму.

Яго ўдзельнікі пад бел-чырвона-белым сцягам усклалі кветкі да памятных знакаў, запалілі лампады, ушанавалі хвілінай маўчання памяць загінулых. Грамадскі актывіст Галіна Сіўчык прачытала малітву за цяперашніх беларускіх палітзняволеных, выступіў пісьменнік Уладзімір Содаль.

За падзеямі назіралі нарад міліцыі і невядомы ў цывільным, усіх удзельнікаў памінання міліцыянеры фіксавалі на камеру сотавага тэлефона.

http://naviny.by

Падзяліцца:

Каментары