У Магілёўскай філіі Маладога фронту абраны новы кіраўнік !

У Магілёўскай філіі Маладога фронту абраны новы кіраўнік !

   12-га жніўня ў Магілёве адбылося паседжанне па вырашэнню шэрагу пытанняў датычных дзейнасці Магілёўскай філіі і ў прыватнасці складу кіраўніцтва. На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі з Гомельскай ды Менскай філій. Падчас сустрэчы падводзіліся вынікі за апошні перыяд, абмяркоўвалася далейшая дзейнасць філіі. Голоўнай падзеяй сустрэчы было абранне кіраўніцтва. З абсалютай большасцю галасоў новым кіраўніком магілёўскай філіі Маладога фронту быў абраны Павал Давыдаў.


Я вельмі ўдзячны за аказаны мне вялікі давер з, канешне буду старацца паляпшаць справы магілёўскай філіі. Хаця ўсё залежыць не толькі ад мяне, але і ад усіх сяброў нашай філіі, бо “адзін у поле не ваяр”. Нашымі дзеяннямі на бліжэйшы час будзе фармаванне моцнай каманды, дзеянні якой будуць накірованы на пытання палітвязняў, бо гэта пытанне з’яўляецца найважнейшым  для нас, таму што да гэтага часу за кратамі  знаходзяцца нашыя  сябры і суайчыннікі, лёс якіх нас вельмі хвалюе. Так сама  не будзем пакідаць без увагі інфармаванне насельніцтва і плануем правесці некалькі акцыі да канца цякучага году. — адзначае Павал.

  Прысутны на сустрэчы прадстаўнік гомельскай філіі Андрусь Цянюта адзначыў вельмі удалым выбар Паўла Давыдава ў якасці новага кіраўніка філіі :


 — Мы з Паўлам даўно сябруем, ён вельмі адказны і ініцыятыўны хлопец. Я ўпэўнены што з гэтага часу справы мгілёўскай філіі пойдуць у гору, а мы, у сваю чаргу, будзем усебокова гэтаму садзейнічаць. – заявіў каардынатар гомельскай філіі Андрусь Цянюта.

Другой па ліку і не меньш гучнай навіной з’явілася тое што Валянцін Лабачоў прыняў вырашэнне аб сыходзе з Маладога фронту. Згодна умовам статуту, пункту 3.3 “Спыненне сяброўства ў МФ па ўласным жаданні сябра…”. Такім чынам з гэтага часу Валянцін Лабачоў больш не мае ніякага дачынення да Маладога фронту. Сваё вырашэнне Валянцін не як не каментаваў. 

Выннікі сустрэчы падвяла прадстаўніца ад менскай філіі сябра Маладога фронту Марыя Квіцінская:

— Як і ў большасці  апазіцыйных арганізацый, пасля падзей 19-га снежня ў Маладым фронце ёсць некаторыя недахопы. Гэта заканамерна, бо большасць з нашых лідараў знаходзяцца за кратамі. Такім чынамзараз  нам усім трэба мабілізавацца і ўсведаміць што зараз шмат чаго залежыць ад ініцыятывы ў ва усіх регіёнах. Павал Давыдаў, які адзінагалосна быў абраны кіраўніком магілёўскай філіі вельмі актыўны і разумны чалавек. Спадзяюся, што з сыходам Валянціна Лабачова і абраннем Паўла Давыдава дэмакратычны рух на Магілёўшчыне набярэ новую моц. —заявіла Марыя Квіцінская.

   Што ж пасля такіх гучных навінаў застаецца толькі пажадаць ад шчырага сэрца поспехаў нашым магілёўскім сябрам !

Падзяліцца:

Каментары